Новая аўдыякніга паводле Янкі Маўра

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прэзентавала на сваім YouTube-канале “Палескіх рабінзонаў” Янкі Маўра.

“А зараз мы прапануем вам заблукаць у самым лепшым месцы для блуканняў! Забыцца на даброты цывілізацыі, пакінуць дома тэлефон, ліхтарык, запалкі і чыстую ваду – і даць нырца ў дзікую прыроду. Энцыклапедыя выжывання на дзікім востраве, сапраўдныя прыгоды пасярод небяспечных жывёл, кантрабандысты і памежнікі, ваўкі і змеі, вада і вагонь – увесь гэты экшн чакае вас у знакамітай аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны»”, – запрашае паслухаць новую аўдыякнігу каманда праекту.

Раней сярод іншага былі прэзентаваныя:

“Незагойная рана” Васіля Быкава
“Дзве душы” Максіма Гарэцкага
“Паром на бурнай рацэ” Уладзіміра Караткевіча