Кніга псіхолага Франкля пра выжыванне ў канцлагеры

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыла свет чарговая навінка — кніга псіхолага і філосафа Віктара Франкля “…Усё ж сказаць жыццю “так””.

Кніга, перакладзеная з нямецкай мовы Вольгай Баранавец-Янковіч, шукае адказы адказы на пытанні, як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці і дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет.

На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.

Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва, або купіць у кнігарнях, у тым ліку ў краме па вул. Ляўкова, 19.