Паэтка Кацярына Масэ напісала кнігу пра метадалогію і метафізіку творчасці з назвай “Плод дрэва тварэння”. Выданне выйшла з друку ў менскім выдавецтве “Чатыры чвэрці”. “Здольнасць тварыць: спазнаўшы аднойчы гэты смак, на яго немагчыма забыцца, немагчыма не шукаць яго паўсюль, бо ён робіць нас тымі, хто мы ёсць. Плод, сабраны з […]
Month: сакавік, 2026
Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор”
Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, які выдаецца з 2014 году. У новым выпуску чытачы знойдуць грунтоўныя даследчыя працы, цікавосткі з архіваў і экспедыцый, расказвае ў сацсетках галоўная рэдактарка зборніка загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх […]
Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў
У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру “Zwischenwelt”, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год называецца “Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні” (Zeit am Grat. Belarusische Literatur im Untergrund und […]
Асобнай кнігай выйшла даследаванне “Якуб Колас у Парыжы”
У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга-даследаванне Міколы Труса “Якуб Колас у Парыжы. 1935 год”, прысвечанае паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры. Як гаворыцца ў анатацыі, у кнізе чытачы знойдуць архіўную рэканструкцыю акалічнасцяў удзелу Якуба Коласа ў вышэйназваным літаратурным кангрэсе (Парыж, 1935). Мікола Трус публікуе даклад нашага класіка, […]
З’явіўся сайт з аўтэнтычнымі аўдыязапісамі народных казак
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запусціў партал “Беларускія народныя казкі”, на якім размешчаныя аўтэнтычныя запісы казак, якія можна не толькі чытаць, але слухаць. Сайт паўстаў, як вынік рэалізацыі шматгадовага праекта “Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі”. Мэта праекта — актуалізаваць традыцыі народнай казкі як інструмента […]
Сакавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць
Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць эсэ Андрэя Федарэнкі, прозу Станіслава Судніка, паэзію Ірыны Ляшкевіч, Віктара Сазонава і Таццяны Барысюк, успаміны пра Радзіма Гарэцкага, крытыку ды многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: заканчэнне серыі эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»-3ПАМЯЦЬ: артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім ГАРЭЦКІ: вучоны і пісьменнік»ПРОЗА: […]
У красавіку выйдзе “Выбранае” Кастуся Езавітава
Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў супрацы з выдавецтвам Фонда “Камунікат” анасаваў выхад першага выдання з новай кніжнай серыі “Спадчына БНР”. Серыю распачынае “Выбранае” Кастуся Езавітава. Грунтоўнае выданне ёсць плёнам працы трох укладальнікаў: Наталлі Гардзіенкі, якая і падзялілася навіной, Юрыя Грыбоўскага і Лявона Юрэвіча. Паводле анатацыі, кніга складаецца з біяграфіі […]
Сяргей Дубавец сутыкаецца з непрыхарошанай праўдай “Сіняга дома” Алены Пятровіч — падкаст
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго нараджаецца светапогляд і нехлуслівая інтанацыя пісьменніцы. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Натуральна, я ведаў […]
Выйшаў пераклад рамана Філіпенкі “Вяртанне ў Астрог”
Выдавецтва Gutenberg Publisher выдала ўжо пяты раман Сашы Філіпенкі ў перакладзе на беларускую мову. Пераклад з расейскай мовы здзейсніла Яўгенія Кавячынская. Кніга выйшла агульным накладам каля 500 асобнікаў. “У невялікі правінцыйны горад, пабудаваны вакол турмы, прыязджае сталічны следчы, каб расследаваць чараду падлеткавых суіцыдаў…” — заваблівае анатацыя да рамана пра цану […]
Пабачыў свет новы зборнік вершаў Людмілы Сільновай
Пасля доўгага перапынку ў канцы 2025 году пабачыў свет новы паэтычны зборнік паэткі Людмілы Сільновай з назвай “На празрыстай мове радзімы”. Кніга стала вялікай творчай справаздачай аўтаркі за значны перыяд і ўключае паэзію розных гадоў і жанраў: класічныя вершы, верлібры, паэмы, кароткія аўтарскія формы і пераклады Любові Турбіной і Разіля […]





