Выйшаў чэрвеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць вершы Васіля Зуёнка і Аляксея Белага, апавяданні Ігара Сідарука, Галіны Каржанеўскай і эсэ Уладзіміра Ягоўдзіка, а таксама агляд новых кніг ды многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: ЭСЭ: аповеды-згадкі Уладзіміра ЯГОЎДЗІКАПАМЯЦЬ: артыкул Марыі НОВІК да 75-годдзя Міколы АРАХОЎСКАГА «Імкніся […]
Month: Чэрвень, 2025
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі
BY Teatr і Таварыства артыстаў “Блізкі Усход” (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі “Простыя Словы”, якая адбудзецца 9—16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча). Лабараторыя драматургіі Польшча-Беларусь/Украіна — Proste Słowa / Prostyja Slovy / Прості Слова прызначана для распрацоўкі тэатральных праектаў, што асэнсоўваюць досведы і выклікі […]
Андрэй Федарэнка. Нацыя пісьменнікаў (эсэ)
У трэцім выпуску альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у траўні 2025 году, сярод іншага было надрукавана эсэ пісьменніка Андрэя Федарэнкі “Нацыя пісьменнікаў”, дзе аўтар разважае пра лёс беларускай мовы і ейнае месца ў сваім жыцці. Bellit.info друкуе тэкст цалкам. 1 Калі я цяпер бачу дзе-небудзь у Мінску, часцей за ўсё […]
Сяргей Дубавец расказвае пра новы раман Югасі Каляды
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новага рамана Югасі Каляды “Перамена месцаў”, які нядаўна выйшаў у выдавецтве “Пфляўмбаўм”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Выклікаюць павагу кнігі, якія захапляюць літаральна. Дзясятак першых старонак, і адарвацца ўжо немагчыма. Дынамічны […]
Выйшла перавыданне рамана Вольгі Такарчук
Выдавецтва “Логвінаў” перавыдала раман Нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук “Правек ды іншыя часы” ў перакладзе Марыны Шоды. Упершыню твор выходзіў па-беларуску ў 2010 годзе і наклад даўно быў распрададзены. Раман апавядае гісторыю адной вёскі ў цэнтры Польшчы і свету, якая ахоплівае цэлае стагоддзе і складаецца з кароткіх гісторый ейных жыхароў і […]
“Быкаўскія дні” пройдуць 19—22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка
19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]
“Камунікат” святкуе народзіны і разыгрывае 4 кнігі
Фонд “Камунікат” працягвае святкаваць 25-гадовы юбілей сваёй бібліятэкі і падрыхтаваў падарункі для сваіх чытачоў і не толькі. Такім чынам, абвешчаны розыгрыш камплекта з чатырох выданняў у Instagram, вынікі якога падвядуць 20 чэрвеня. Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — […]
Беларусы выкупілі ўнікальную кнігу Сімяона Полацкага
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне кнігі “Жазло кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі. “Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. “Асветнік Сімяон Полацкі – постаць агульнаеўрапейскага маштабу і адна з самых […]
Перадзамова на калядную гісторыю з Палесся ад Дзеда Янкеля
Выдавец Раман Цымбераў анансуе выхад новай кнігі Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі” і адкрывае папярэднюю замову праз сайт kniger.by. Апісанне кнігі з сацсетак выдавецтва: “Гісторыя разгортваецца на Палессі, дзесьці паміж Туравам і Лельчыцамі, акурат перад Калядамі, вакол сям’і селяніна Каржа, чый […]
Новы выпуск “Казак на вакацыі” расказвае пра ганарыстага каня (відэа)
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае публікаваць анімацыйныя фільмы з серыі “Казкі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі, падрыхтаваныя адмыслова як летні падарунак школьнікам і іхным бацькам. Другі выпуск ужо даступны на YouTube. “Ганарысты конь” — казка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі пра пыху і дабрыню, гонар і спагаду, грэблівасць і падтрымку. […]