19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]
Month: Чэрвень, 2025
“Камунікат” святкуе народзіны і разыгрывае 4 кнігі
Фонд “Камунікат” працягвае святкаваць 25-гадовы юбілей сваёй бібліятэкі і падрыхтаваў падарункі для сваіх чытачоў і не толькі. Такім чынам, абвешчаны розыгрыш камплекта з чатырох выданняў у Instagram, вынікі якога падвядуць 20 чэрвеня. Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — […]
Беларусы выкупілі ўнікальную кнігу Сімяона Полацкага
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне кнігі “Жазло кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі. “Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. “Асветнік Сімяон Полацкі – постаць агульнаеўрапейскага маштабу і адна з самых […]
Перадзамова на калядную гісторыю з Палесся ад Дзеда Янкеля
Выдавец Раман Цымбераў анансуе выхад новай кнігі Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі” і адкрывае папярэднюю замову праз сайт kniger.by. Апісанне кнігі з сацсетак выдавецтва: “Гісторыя разгортваецца на Палессі, дзесьці паміж Туравам і Лельчыцамі, акурат перад Калядамі, вакол сям’і селяніна Каржа, чый […]
Новы выпуск “Казак на вакацыі” расказвае пра ганарыстага каня (відэа)
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае публікаваць анімацыйныя фільмы з серыі “Казкі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі, падрыхтаваныя адмыслова як летні падарунак школьнікам і іхным бацькам. Другі выпуск ужо даступны на YouTube. “Ганарысты конь” — казка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі пра пыху і дабрыню, гонар і спагаду, грэблівасць і падтрымку. […]
Кожны можа паўплываць на вынікі конкурсу рукапісаў
Журы конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” вызначылася з кароткім спісам. Агулам у ім апынулася 11 твораў, якія размеркаваныя па трох намінацыях. На гэтым этапе ў чытачоў таксама ёсць магчымасць далучыцца да выначэння найлепшых рукапісаў і паспрыяць выданню дзвюх электронных кніг. Такім чынам, кароткі спіс конкурсу: 1) Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”– Серпікі […]
Папярэдняя падпіска на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага
Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага. Кніга напісана ў традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтарка карыстаецца не толькі архіўнымі звесткамі і газетнымі публікацыямі, дзённікавымі нататкамі і вуснымі ўспамінамі, […]
“Гопнікаў” Уладзіміра Казлова выдаюць па-беларуску
Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад перакладу рамана Уладзіміра Казлова “Гопнікі” на беларускую мову. Перадзамовіць кнігу можна праз сайт выдавецтва. А 20 чэрвеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтарам. “Ласкава запрашаем у неласкавыя ўскраіны Магілёва сярэдзіны 80-х! — гаворыцца ў анатацыі да новага выдання. — Нармальныя пацаны і нефармалы, свой раён і чужы, […]
Дубавец у падкасце высвятляе куды і навошта ездзіць Павел Анціпаў
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, расказвае пра біяграфічны раман Паўла Анціпава “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать”, які выйшаў сёлета ў выдавецтве “Мяне Няма”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. У мяне асаблівыя дачыненьні з кнігамі, што напісаныя па-расейску. Кожны раз гэтая […]
Яшчэ тры аповесці Быкава перавыдалі пад адной вокладкай
Выдавецтва “Папуры” падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці “Трэцяя ракета”, “Праклятая вышыня” і “Дажыць да світання”. Гэтыя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага – […]