Month: снежань, 2024

Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш. “Цяпер прыйшоў новы […]

Новая аўдыякніга паводле Янкі Маўра

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прэзентавала на сваім YouTube-канале “Палескіх рабінзонаў” Янкі Маўра. “А зараз мы прапануем вам заблукаць у самым лепшым месцы для блуканняў! Забыцца на даброты цывілізацыі, пакінуць дома тэлефон, ліхтарык, запалкі і чыстую ваду – і даць нырца […]

Улады Горадні адмовіліся ад шыльды Быкаву

Гарадзенцы прапанавалі ўсталяваць у гонар Васіля Быкава шыльду. Яе можна было б размясціць на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 — Быкаў жыў там з 1958 года і да пераезду на Свярдлова. Гарадзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў. Адказ з’явіўся на рэсурсе e-petitions.by, дзе ўласна і адбываўся збор подпісаў пад прапановай, піша Гродна.лайф. У адказе гарвыканкама адзначаецца, што […]

Kніга вершаў для дзяцей, аздобленая выцінанкамі

Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў “Робіць Янка выцінанку”, якую аздобіла Наталля Сухая, і выдала выдавецтва “Паперус”. Анатацыя: “Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У […]

Лаўрэаткай прэміі Адамовіча стала Ганна Янкута

1 снежня ў Познані падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA прайшла заключная частка ўзнагароджання прэміяй імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе. Лаўрэаткай стала Ганна Янкута за кнігу “Час пустазелля” (выдавецтва “Янушкевіч”, 2023). “За эмацыйнае і інтэлектуальнае пражыванне вопыту міграцыі, у якое ўплеценыя салідарнасць з Украінай і […]