Tag: Сяргей Сматрычэнка

Пераклалі чэшскі раман пра сталенне маладога квір-хлопца

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў з друку дэбютны раман чэшскага паэта, публіцыста і празаіка Марэка Торчыка “Прэпарацыя памяці”. Пераклад твора, які ўносіць у чэшскі кантэкст тэмы сусветнай літаратуры, здзейсніў Сяргей Сматрычэнка. Анатацыя: “У 3:37 героя рамана пабудзіў тэлефонны званок і начная размова з маці расхвалявала дагэтуль спакойную роўнядзь успамінаў. Ён вяртаецца […]

Беларуская літаратура на старонках славацкага часопіса

У новым выпуску славацкага часопіса Romboid, які выходзіць шэсць разоў на год, беларускай літаратуры адведзена больш за 50 старонак, а вокладку адмысловага чацвертага нумару аздабляе партрэт паэткі Насты Кудасавай. На старонках часопіса, які выдаецца Асацыяцыяй славацкіх пісьменнікаў, у ролі аўтараў і аўтарак, суразмоўцаў, крытыкаў і перакладчыкаў выступае амаль два дзясяткі […]

Аўтар і перакладчык прэзентуюць чэскі раман па-беларуску ў Варшаве

Выходзіць з друку кніга чэскага аўтара Мілаша Урбана “Сямікасцелле. Гатычны раман з Прагі”. Пра гэта расказаў у сацсетках перакладчык Сяргей Сматрычэнка, які перастварыў кнігу на беларускай мове, а таксама анансаваў прэзентацыю рамана ў Варшаве. “Доўгіх 7 гадоў у мяне не выходзіла кніжных перакладаў. Я ўжо прызабыў тое адчуванне, калі трымаеш […]