Tag: рэцэнзіі

Усё яшчэ будзе. Зося Лясная пра кнігу Інга Пэца

Вока зачапілася за навіну пра тое, што кніга Інга Пэца пра Беларусь будзе перакладзена на шведскую мову (з чым віншую аўтара), а я пра яе яшчэ не напісала! Кніга выйшла ў нямецкім арыгінале ў 2025 годзе, і гэта спроба адказу на пытанне, чаму здарыўся 2020 год, калі беларусы рашуча выйшлі […]

Закляты сіні дом — Марыя Лапо пра кнігу Алены Пятровіч

Крытык і літаратуразнаўца Марыя Лапо разважае, у чым наватарства дэбютнай кнігі Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска”, якая надоечы выйшла ў выдавецтве “Мяне Няма”. Алена Пятровіч — прадстаўніца таго пакалення, якое пры іншым, альтэрнатыўным сацыяльна-палітычным ладзе магло б заняць у Беларусі пазіцыі вядучых спецылістаў. Магчыма, Алена была б загадчыцай кафедры […]

“Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў” — навінка

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыла свет кніга “Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў”, якая ёсць вынікам даследаванняў доктара філалагічных навук Міколы Даніловіча. У анатацыі гаворыцца, што чытачы дазнаюцца, што азначаюць народныя выразы вароты каўбасамі завязваць, прайсці Крым і Рым, што ў касцелі то ў пасцелі, усе козы ў золаце, багатыя […]

Валянціна Аксак піша пра навінку ад Ганны Кандрацюк

Паэтка Валянціна Аксак напісала рэцэнзію на новую кнігу Ганны Кандрацюк “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”, якую выпусціў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Выданне будзе прэзентаванае падчас Кніжнага кірмашу ў Беластоку 26 красавіка. Падаем тэкст рэцэцнзіі цалкам. Вялікая падарожная кніга Ганны Кандрацюк Першае чытацкае ўражаньне, што ўсе папярэднія кнігі Ганны […]

На якія кнігі пішуць рэцэнзіі і водгукі на сайце bellit.store?

Колькі месяцаў таму пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнага сайта “Новыя беларускія кнігі”, на якім збіраюцца ўражанні крытыкаў, блогераў і простых чытачоў ад кніжных навінак. Bellit.info зазірнуў на пляцоўку, каб даведацца, на што апошнім часам адгукаюцца беларускія чытачы ўсіх гатункаў. Былы сын. Саша Філіпенка (нядаўна выйшла беларуская версія ў выдавецтве Gutenberg) […]