Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чацвёртай часткі з серыі аўтарства Джоан Роўлінг пра свет чараўнікоў — “Гары Потэр і Келіх агню”. Кніга мае выйсці 8 лютага 2025 году, а цяпер на сайце Knihauka.com адкрыты папярэдні заказ. Пераклад з ангельскай мовы зрабіла Алена Пятровіч, рэдактаркай выступіла Наталля Давыдоўская, мастацкае афармленне — Браян Сэлзнік […]
Tag: Гары Потэр
Беларусы збіраюць подпісы, каб брытанцы дазволілі выдаць Гары Потэра
На сайце Change.org з’явілася петыцыя з заклікам да агенцыі Blair partnership, якая валодае правамі на серыю кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра, перагледзець сваю адмову выдавецтву “Янушкевіч” працягваць выдаваць кнігі серыі. Раней у беларускім незалежным выдавецтве выйшла тры першыя кнігі серыі. Але нядаўна ў сацсетках выдавецтва з’явіўся допіс, дзе сярод […]
Брытанцы не дазваляюць выдаваць Гары Потэра па-беларуску
У выдавецтве “Янушкевіч” расказалі пра поспехі і праблемы апошніх 6 месяцаў. Сярод іншага паведамляецца пра тое, што ніяк не ўдаецца паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, праз тое, што Рэспубліка Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. “Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны […]