3 ліпеня ў Любліне на фестывалі Wschodni express адбудзецца прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты “Канстытуцыя” па-польску. Кніга выходзіць у выдавецтве Warsztaty Kultury пад назвай “Konstytucja”, а пераклад на польскую мову з беларускай здзейсніў паэт і перакладчык Богдан Задура. “Мне ўсё яшчэ цяжка паверыць, што гэтая кніга сапраўды вось-вось з’явіцца — пакуль не патрымаю […]
Tag: Ганна Янкута
Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай — у Вільні
20 чэрвеня ў Вільні у прасторы Sodas2123 пройдзе сямейны беларуска-літоўскі інтэграцыйны фестываль “Пад чароўным дрэвам”. Адной з ключавых кропак фестывалю стане літаратурная пляцоўка з удзелам беларускіх і літоўскіх пісьменніц, пісьменнікаў ды мастачак, якія працуюць на ніве дзіцячай літаратуры. Такім чынам, госці літаратурнай пляцоўкі: Ганна Янкута – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка […]
Кот Шпрот і не толькі: навінкі на “Кніжным Возе”
На “Кніжным возе” (у дастасаванні для тэлефона і на сайце) можна паслухаць дзве новыя аўдыяказкі — “Маленькі Шпрот і яго пачвары” Ганны Янкуты і “Новая скура Вужакі” Аляксандра Карнейчука. Ганна Янкута напісала прыквел да гісторый пра ката Шпрота і цяпер ён дасяжны толькі ў аўдыяфармаце. Гісторыя вырасла з задумы зрабіць […]
Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў
У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру “Zwischenwelt”, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год называецца “Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні” (Zeit am Grat. Belarusische Literatur im Untergrund und […]
Новую кнігу вершаў Ганны Янкуты прэзентуюць у Празе
Выдавецтва hochroth Minsk падзялілася навіной пра выхад зборніка паэзіі Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў”. Кнігу можна будзе купіць ўжо праз тыдзень на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе (24—26 кастрычніка). Перакладчыца, паэтка і празаік Ганна Янкута таксама будзе на фестывалі, таму можна будзе займець асобнік з аўтографам. Ілюстрацыю да […]
Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў — з чытаннямі ў Чэхіі
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і паэт Уладзімір Някляеў выступяць выступяць на сустрэчах у Чэхіі перад аматарамі літаратуры ў межах ініцыятывы “Месяц аўтарскіх чытанняў — EXIL”. Свае выступы Ганна Янкута анансавала ў фэйсбуку: “Неўзабаве буду ў Чэхіі і Славакіі на Месяцы аўтарскага чытання, сёлетняя тэма якога – “Выгнанне”. Прачытаю фрагменты […]
Беларускія аўтары ў Польшчы: афіша снежня
Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча. 7 СНЕЖНЯ ў Кракаве пройдзе чарговае мерапрыемства “Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны адказ на паглыбленне крызісу дэмакратычных каштоўнасцяў і […]
Лаўрэаткай прэміі Адамовіча стала Ганна Янкута
1 снежня ў Познані падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA прайшла заключная частка ўзнагароджання прэміяй імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе. Лаўрэаткай стала Ганна Янкута за кнігу “Час пустазелля” (выдавецтва “Янушкевіч”, 2023). “За эмацыйнае і інтэлектуальнае пражыванне вопыту міграцыі, у якое ўплеценыя салідарнасць з Украінай і […]
На кірмашы ў Катавіцах прэзентуюць беларускага Мілаша
8—10 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе Кірмаш кнігі, у межах якога ініцыятыва RKNO прэзентуе зборнік выбраных вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы” ў беларускіх перакладах. “Чалавек шматпавярховы” — плён працы беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута. Укладальнікам кнігі […]
Ганна Янкута сустрэнецца з чытачамі ў Лондане
13 верасня ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы пройдзе сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай, паведамляе nadzeya.co.uk. Гаворка будзе пра дакументальную прозу, паэзію і пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову. Як гаворыцца ў анонсе сустрэчы, Ганна Янкута распавядзе пра свае кніжныя праекты апошніх гадоў, перадусім пра раман “Час пустазелля”, што […]





