Tag: Барыс Пятровіч

У красавіку выйдзе новая кніга Барыса Пятровіча

Фонд “Камунікат” анансаваў выхад навінкі ад пісьменніка Барыса Пятровіча з назвай “Цнота на потым”. У кнігу ўвайшло дзве аповесці і эсэ. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой – журналіст-спецкар распавядае пра свае прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі; эсэ прысвечана падзеям першага постчарнобыльскага месяца […]

Жуковіч, Пятровіч, Арлоў — аўдыянавінкі ад “Камуніката”

Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках тры новыя аўдыёкнігі: “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” Васіля Жуковіча, “Пуцявіну” Барыса Пятровіча і першую частку зборніка эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць гэта…” Аповесць Васіля Жуковіча “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” – твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і […]

Выйшаў новы зборнік “фрэсак” Барыса Пятровіча

Фонд Kamunikat.org выдаў кнігу “фрэсак” (кароткай прозы) Барыса Пятровіча з назвай “Ад жыцця прачнуцца…”, куды ўвайшлі творы розных гадоў. Прэм’ера новай кнігі пісьменніка адбылася на Міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы. “Фрэскі” Барыса Пятровіча гэта своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў […]