Беларускі інстытут навукі і мастацва ў супрацы з выдавецтвам фонду “Камунікат” выпускае грунтоўны альбом-даведнік “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, створаны сябрамі Управы БІНіМу Наталляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам. На больш чым 600 старонках змешчаныя каляровыя выявы надмагілляў і біяграмы пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, […]