У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі

Першая кніга паэта і аўтара песняў Рамана Абрамчука “Вершы для храмаў, сіза, ічу” выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk, якое месціцца ў Берліне. Пра гэтага расказаў выдавец і паэт Дзмітрый Строцаў.

У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя ў перыяд з восені 2020-га па 2024, прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне і палітвязням. Кнігу склала і прапанавала да выдання паэтка Наста Кудасава.

Каб замовіць кнігу “Вершы для храмаў, сіза, ічу” Рамана Абрамчука і іншыя кнігі можна пісаць на адрас: minsk@hochroth.de.

Прэзентацыя зборніка плануецца на сярэдзіну траўня ў Варшаве.