Прыём заявак на стыпендыю для творцаў Gaude Polonia

Польскі Нацыянальны цэнтр культуры абвясціў прыём заявак на стыпендыяльную праграму Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны “Gaude Polonia” на 2025 год. Праграма разлічана на падтрымку творцаў з Украіны і Беларусі, а таксама з іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Праграма падтрымлівае розныя галіны мастацтва і навукі: літаратуру (у тым ліку пераклады), музыку (як выканцаўцаў і кампазітараў, так і гісторыкаў ды музычных крытыкаў), тэатр, візуальныя мастацтвы (у тым ліку фтаграфію і мастацтвазнаўства), кіно, танец, захаванне архітэктурнай і іншай гістарычнай спадчыны.

Кандыдаты маюць даслаць заяўкі і праекты да 15 кастрычніка 2024 году.

Умовы ўдзелу кандыдатаў у конкурсе:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны ці іншых постсавецкіх краін і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
  • узрост да 40 гдоў (у выключных выпадках да 45)
  • вышэйшая адукацыя
  • дасягненні і вынікі працы ў межах галіны навукі і мастацтва, якую прадстаўляе кандыдат
  • стыпендыяльны праект, які будзе рэалізоўвацца

Працягласць стыпендыяльнай праграмы 6 месяцаў з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года. Араганізатары забяспечваюць стыпендыю ў 4500 злотых брута. Усе неабходныя дакументы (у тым ліку рэгламент і ўзоры рэкамендацый) можна знайсці на сайце НЦК у закладцы Do pobrania.

Усе падрабязнасці тут