Пераклад польскага дзіцячага бестсэллера

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў пераклад на беларускую мову польскай кнігі Ціны Азевіч “Што робяць пачуцці?” з арышгінальнымі ілюстрацыямі Алянсандры Заёнц. Пераклала дзіцячы бестсэллер на беларускую Марыя Пушкіна.

Анатацыя расказае пра “Што робяць пачуцці?”, як пра гэта дасціпную і душэўную кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх… Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць.

Гэтая незвычайная кніга польскай пісьменніцы Ціны Азевіч — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас.

Кнігу можна набыць анлайн, ці ў кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве