У адноўленай фондам Kamunikat.org серыі “Паэты планеты” выйшла чарговая кніга, гэтым разам Уладзіміра Някляева.
Уладзімір Някляеў, які нарадзіўся ў 1946 годзе ў Крэве, ёсць безумоўным класікам сучаснай беларускай літаратуры. Ягоныя творы перакладзены на дзясяткі моваў свету. Паэзія Уладзіміра Някляева сугестыўная і мае надзвычайную пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і свету. На 124 старонках кнігі, рэдактарам якой выступіў Лявон Баршчэўскі, чытачы знойдуць выбраныя творы паэта.