12 кастрычніка ў 19:00 у Вільні ў культурнай прасторы Create Culture на вул. Кармелітаў, 5 адбудзецца сустрэча з Сяргеем Шупам, перакладчыкам і даследчыкам творчасці Мойшэ Кульбака.
Мойшэ Кульбак ці не найвядомейшы ў свеце пісьменнік Беларусі міжваеннага перыяду, які пісаў на ідышы. У 1923—1928 гадах ён жыў у Вільні менавіта ў тым доме, дзе цяпер месціцца прастора, у якой і пройдзе сустрэча. Перакладчык Сяргей Шупа раскажа пра драматычны жыццёвы шлях літаратара, пачытае творы, прэзентуе кнігі Кульбака ў беларускіх перакладах, якія выйшлі ў выдавецтве Vesnabooks, якое месціцца ў Празе і выдае кнігі на беларускай мове.
Для рэгістрацыі, калі ласка, запоўніце адпаведную форму тут.
Галоўнае фота “Янушкевіч“