Актор Аляксандр Ждановіч, вядомы як казачнік Маляваныч з “Калыханкі”, напісаў кніжку для дзяцей “Кропля ў космасе”. Казка мае выйсці ў выдавецтве “Славянка” (Польшча), якое за апошні час выдала некалькі дзіцячых беларускіх кніг. Адкрытая папярэдняя замова.
“Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта прачытаўшы казку «Кропля ў космасе». Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё — гэта цуд! Як добрая казка!” — подпіс “Ваш Маляваныч”.
Праілюстравала кнігу мастачка Эльга Папова.
Падрабязнасці пра саму кнігу і пра тое, як як замовіць, глядзіце на сайце выдавецтва.