Абвешчаны доўгі спіс прэміі за найлепшую кніжную вокладку

Беларускі ПЭН абвясціў доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся кнігі выпушчаныя ў 2022 годзе. Такім чынам у доўгі спіс прэміі ўвайшлі працы наступных дызайнераў і дызайнерак:

  1. Кацярына Дудко – вокладка кнігі Антося Уласенкі «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»
  2. Ананімны аўтар – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»
  3. Ананімны аўтар – вокладка кнігі Юлі Цімафеевай «Воўчыя ягады»
  4. Анатоль Лазар – вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»
  5. Анатоль Лазар – вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»
  6. Яна Галушкіна, VEHA – вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»
  7. Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»
  8. Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае»
  9. Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
  10. Уладзімір Міхневіч, Таісія Чарнуха – вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
  11. Кацярына Дудко – вокладка кнігі Андрэя Дудко «Супердада»
  12. Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»
  13. Анатоль Лазар, Сяргей Лескець – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
  14. Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна – вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

У журы, якое сёлета ацэньвае дызайн кніг, увайшлі:

Вольга Бубіч — журналістка-фрылансерка, эсэістка, выкладчыца, фатографка і рэцэнзентка фотакніг.
Максім Тымінько — медыямастак, куратар і вэб-распрацоўшчык.
Андрэй Дурэйка — мастак, куратар, аўтар лекцый па сучасным мастацтве.
Артур Вакараў — графічны дызайнер, адзін з заснавальнікаў дызайнерскай студыі «Адліга».
Ганна Чыстасердава — арт-мэнэджарка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка ініцыятывы «Ambasada Kultury» і галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галерэі «Падземка».