Арганізатары Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў абвяшчаюць дадатковы адкрыты кол. На конкурс прымаюцца кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе.
У сувязі з раскіданасцю беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў па свеце было вырашана даць дадатковую магчымасць падацца на конкурс тым, каго арганізатары маглі незнарок прапусціць, збіраючы поўныя спісы намінантаў увосень.
Прэмія Цёткі традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:
- Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў (арыгінальныя аўтарскія творы, напісаныя на беларускай мове)
- Найлепшае мастацкае афармленне (да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя і перакладныя кнігі на беларускай мове)
Заяўкі прымаюцца да 27 снежня 2023 года па спасылцы: https://forms.gle/dVR82QdqvT8KYfMs6
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў пачатку 2024 года.
Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі аўтары і аўтаркі, мастачкі і мастакі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач. Кантактны мэйл: premiidsh@gmail.com