Паэтка Юля Цімафеева, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч супольна наведаюць чатыры вялікія гарады, каб сустрэцца са сваімі чытачамі.
На сустрэчах будзе гучаць літаратура, будуць размовы з чытачамі і перадусім прэзентацыя навінак. Альгерд Бахарэвіч прадставіць насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман “Капітан лятучая рыба”. Сяргей Шупа раскажа пра зусім свежы, поўны пераклад легендарнага раману Мойшэ Кульбака “Зэлмэняне”, а Юля Цімафеева пакажа чытачам пранізлівы і шчыры “Мінскі дзённік”, ці не першае празаічнае выказванне паэткі. Выдавец Андрэй Янушкевіч распавядзе пра выдавецкія планы і стан беларускага кніжнага рынку.
Нязмушаная гутарка, аўтограф-сэсія і навінкі па выдавецкіх коштах — вось што чакае наведнікаў сустрэч.
ВІЛЬНЯ, 9 траўня, 18.00 — Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)
ТАЛІН, 11 траўня, 17.00 — прастора Workland (Pärnu mnt., 12)
УРОЦЛАЎ, 18 траўня, 17.00 — Biblioteka Słowianska. Dolnośląska Biblioteka Publiczna we Wrocławiu (Rynek, 58)
ПРАГА, 19 траўня, 18.00 — Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice (Vodičkova, 9)