Зборнік вершаў і дзённікаў Юлі Цімафеевай “Motherfield”, перакладзены на англійскую Вальжынай Морт і Ханіфам Абдуракібам (выдавецтва Deep Vellum Publishing), увайшоў у кароткі спіс з 15 прэтэндэнтаў на прэстыжную амерыканскую прэмію імя Дэрэка Ўолката. Пераможца будзе абвешчаны 2 лістапада 2023 года. Узнагарода прысуджаецца за англамоўную паэтычную кнігу, напісаную не-грамадзянінам або не-грамадзянкай […]