Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by цяпер у гукавым фармаце даступная ўжо чацвертая, самая менская частка “Сабакаў Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. “Трыццаць градусаў у цені” агучыў перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа.
“2 гадзіны 47 хвілін менскага лета 2016 году. Менавіта тым летам я працаваў над чацьвёртай часткай рамана, яшчэ ня ведаючы, што насамрэч пішу”, — пракаментаваў навіну Альгерд Бахарэвіч у сацсетках.
“…Спякотны летні дзень у Менску, дзіўны герой, што мае заданне перадаць камусьці пакет з невядомым змесцівам… Разам з ім чытач блукае па вялікім горадзе, апынаючыся то на Праспекце, то ля Камароўкі, то ў Мэтро, то на сталічных ускраінах, заходзіць у крамы і кнігарні, абедае вакзальным беляшом — проста ўсярэдзіне экспрэсіянісцкага маналогу, назіраючы за Менскам нібы з чужой чарапной каробкі і перажываючы крок за крокам эфэкт пазнавання”, — гаворыцца ў анатацыі да “Трыццаці градусаў у цені”
Такім чынам ужо агучана 4 часткі рамана з шасці. Як пісаў Bellit.info, першая частка ў фармаце аўдыякнігі выходзіла летам 2025 году.
Купіць аўдыякнігу можна на шэрагу пляцовак: Kobo (працуе ў Беларусі), Google Play Books, Apple Books, Spotify Audiobooks.






