Бандурына Крысціна (1992, Мазыр, Гомельская вобл.). Паэтка, журналістка.
Скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара “W/Rights” (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020). У 2017—2018 гг. працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе “Маладосць”. Рэдактарка інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі “TAUBIN”.
Аўтарка зборнікаў “Homo” (Мінск, 2019), “Псалмы и сонники” (Мінск, 2021), “Самае трывожнае лета” (Візенбург/Марк (Германія), 2023). Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” (2016).