Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлетніх імпрэзах. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Тэма фестывалю ў гэтым годзе — “Між берагамі”. Даты і гарады, дзе мае адбыцца фестываль: Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, […]
Іншыя навіны
Выходзіць новая кніга Акудовіча
У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” неўзабаве мае выйсці кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. Як паведамляе Рэформ, у кнізе сабраныя тэксты розных гадоў, а рэалізацыяй займаецца беларускае выдавецтва “Галіяфы” і македонскае Goten Publishing. У кнізе чытачы знойдуць шырокі спектр тэкстаў ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам […]
Спісы намінантаў на галоўную паэтычную прэмію за 2022 і 2023 гады
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў. Такім чынам, за званне найлепшай паэтычнай кнігі 2022 году, пазмагаецца шэсць выданняў: У сваю чаргу поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай за 2023 год складаецца з 17 кніг. […]
Кузьма Чорны і народны постапакаліпсіс у падкасце “Спіс на лета”
У чарговым выпуску літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра паэмы Кузьму Чорнага і ягоныя творы “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях”. “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях” — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо не было чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, […]
У Чэрвені праходзіць выстава графікі Валерыя Славука
З 15 па 30 жніўня Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей запрашае наведаць выставу графікі выбітнага беларускага мастака Валерыя Славука. Куратаркай выставы выступіла Ала Зміёва. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 20 жніўня. Пачатак у 17:30. Валерый Славук — беларускі графік, педагог, прафесар. Нарадзіўся 7 красавіка 1947 году, мястэчку Коханава Талачынскага раёну на Віцебшчыне. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. […]
Анонс: раман “Марсіянін” Эндзі Уіра з’явіцца па-беларуску
У верасні гэтага году выйдзе пераклад знакамітага раману амерыканскага пісьменніка Эндзі Уіра “Марсіянін”. Фантастычная гісторыя мае з’явіцца адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і ў якасці аўдыякнігі. Пераклад і выданне гэтага бэстсэлера сусветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg Publisher і праекту Audiobooks.by, расказалі […]
Выйшла аўтабіяграфічная кніга Сяргея Дубаўца
У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка і журналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар”з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў […]
Беларусы Амерыкі дапамаглі віленскай “Чытальні”
Беларуская фундацыя Крачэўскага перадала ў кнігазбор “Чытальні”, якая месціцца ў віленскім Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, калекцыю выданняў паваеннай эмігранцыі. Многія з перададзеных кніг з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Кнігі ўжо знайшлі месца на паліцах бібліятэкі і іх можна браніраваць у анлайн-каталозе на адмысловым сайце Сytalnia.com. Каманда “Чытальні” запрашае дакрануцца да сапраўдных […]
Паводле Заміроўскай здымуць навукова-фантастычную сатыру
Беларуская рэжысёрка Дар’я Жук, якая вядомая дэбютным фільмам “Крышталь”, здыме змрочную навукова-фантастычную сатыру на тэму сучаснага аўтарытарызму паводле апавядання пісьменніцы Таццяны Заміроўскай, піша “Будзьма” са спасылкай на Variety. “Скончылі з любімай Дар’яй Жук другі драфт сцэнара паўнаметражнага фільму паволе майго білінгвальнага апавядання “Менавіта тое, чым здаецца” (так, таго самага, пра квантавую […]
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізку паэзіі Жылкі
21 жніўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам “Лабараторыя паэтычнай метафізікі” будзе прысвечана паэзіі Уладзіміра Жылкі. Па форме сустрэча мае выглядаць, як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў. […]





