Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках аповесць Аляксея Карпюка “Вершалінскі рай”. Агучыў кнігу паэт і музыка Віктар Сямашка, за музычнае суправаджэнне адказваў Аляксандр Ясінскі. Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, якія […]
Іншыя навіны
Новая кніга вершаў ад Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
Выдавецтва Skaryna Press выдала зборнік паэта Алеся Дуброўскага-Сарочанкава “Пешшу”. Кнігу будзе можна пагартаць ужывую 15-16 лютага ў Вільні на фестывалі “Вершы на асфальце”. З анатацыі: “Нібы ў музычнай тэме з варыяцыямі, у кнізе паўтараюцца і вар’іруюцца матывы, вобразы, гукавыя комплексы, нават цэлыя выказванні. Пры гэтым кожны тэкст застаецца самакаштоўнай мастацкай […]
У Польшчы знайшлі два асобнікі Берасцейскай Бібліі
На гарышчы дома недалёка ад польскага горада Аполе былі знойдзены два экзэмпляры Берасцейскай Бібліі. Дырэктар Дзяржаўнага архіва ў Аполе пацвердзіў, што гэта арыгіналы 1563 года, піша Будзьма са спасылкай на Radiozet.pl. У канцы мінулага года ў горадзе Покуй недалёка ад Аполе былі знойдзены два экзэмпляры Берасцейскай Бібліі. Дырэктар Дзяржаўнага архіва ў Аполе доктар Славамір Мархель […]
Выходзіць анталогія літоўскай паэзіі — прэзентацыя 13.02
13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі “Горад на гары”. Кніга ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза адбываецца ў межах Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні. Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. […]
Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Караткевіча
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”. З анатацыі: У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а […]
Баршчэўскі пераклаў “Энэіду” Вергілія
Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том “Энэіды” Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі. За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера “Іліяда”, месапатамскі […]
Акадэмічнае выданне замоў з перакладам на ангельскую
У серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” ад выдавецтва “Беларуская навука” выйшла кніга беларускіх замоваў з пераказам на расейскую і перакладам на ангельскую мову “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”. Выданне ілюстраванае выцінанкамі і мае гукавыя прыклады асобных тэкстаў, зробленыя ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчаныя на YouTube-канале. У выданне ўключаны тэксты замоў […]
Gutenberg: пераклад амерыканскай набілянткі і дэбют беларуса
Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад дзвюх кніжак у лютым: арыгінальнага дэтэктыўна-містычнага рамана Аляксандра Карнаўха “Халодныя землі” і перакладнога рамана першай жанчыны-лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Пэрл Бак “Вецер з Усходу, Вецер з Захаду”. 18 лютага мае выйсці раман амерыканскай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Пэрл Бак. Кнігу “Вецер з Усходу, Вецер з […]
Новы раман Андрэя Федарэнкі пра кінаіндустрыю
Фонд “Камунікат” выдаў новы раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”. Кнігу ўжо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, а першая прэзентацыя выдання чытачам адбудзецца 15 лютага ў Вільні падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”, дзе “Камунікат” будзе анансаваць свае новыя выданні. Дызайн вокладкі зрабіў мастак Артур Вакараў. Раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую […]
Неўзабаве мае з’явіцца новая Мама Му
У сацсетках выдавецтва Koska пасля працяглай паўзы з’явіўся анонс кніжнай навінкі. Гаворка пра кнігу Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” са славутай дзіцячай серыі пра карову і Крумкача. “Зусім новая кніга Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” атрымала ў гэтым годзе ўзнагароду Adlibris як найлепшая дзіцячая […]