Беларуская мова з’яўляецца неад’емным элементам культурнай ідэнтычнасці народа Беларусі і мае статус дзяржаўнай мовы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Права асобы карыстацца роднай мовай, у тым ліку ў сферах адукацыі, доступу да інфармацыі, удзелу ў культурным жыцці і зносінаў з органамі дзяржаўнай улады, складае неад’емную частку культурных правоў чалавека. […]
Іншыя навіны
Віктар Марціновіч напісаў кнігу для дзяцей
У выдавецтве “Открытая книга” (Адкрытая кніга) выйшла гісторыя для дзяцей “Хлопчык, у якого не было хваста” аўтарства Віктара Марціновіча. Гэтай “экалагічнай казкай для хвастатых і бясхвостых” Віктар Марціновіч дэбютуе як пісьменнік для дзяцей. Анатацыя: “Ці ўяўлялі вы калі-небудзь, гладзячы сваю любімую котку, што яна (альбо іншая, падобная да яе пухнатая […]
Дубавец разважае пра лёсы Адама Клакоцкага, “ягоных ценяў” і пакалення “Тутэйшых” — падкаст
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае па прачытанні трэцяй, пашыранай версіі рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем “Тутэйшых”? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]
Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі “Silva Rerum”
Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа. Кнігі ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com і ў кнігарні ў Варшаве, а таксама шукайце на Allegro. “Silva Rerum III” працягвае сагу пра род Нарвойшаў — […]
“Голы звер” Зарэцкага выходзіць у аўдыяфармаце
Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, працягвае другі сезон праекту. Гэтым разам агучылі апосвесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага. Твор выйшаў у 1926 годзе і адразу стаў неймаверна папулярным, гэты бэстсэлер масава выкрадалі з бібліятэк. “Мінулі 100 гадоў. Мы стварылі аўдыёварыянт гэтай кнігі. Ці […]
Прэзентацыя кнігі пра Крэва і ваколіцы — 22 студзеня
У межах кіналекторыю “Кіно і кніга” кнігарня “Акадэмкніга” запрашае на прэзентацыю зборніка навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына” з удзелам дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы. Сустрэчу, якая пройдзе 22 студзеня а 19 гадзіне ў кінатэатры “Піянер”, будзе мадэраваць гісторык Алег Дзярновіч. Перад наведнікамі выступяць Віталь […]
Людміла Рублеўская напісала кнігу падарожных эсэ
Выдавецтва “Беларусь” у канцы 2025 году выпусціла з друку нон-фікшн кнігу пісьменніцы Людмілы Рублеўскай “Пісьменніцкія вандроўкі”. Навінка ўяўляе сабой зборнік падарожных эсэ і разам з тым можа служыць даведнікам у вандроўках па Беларусі. “Гатычны млын у Пагосце, дарога, брукаваная трылінкай, сядзіба вупыроў-Валадковічаў, якія спалі ўдзень, а працавалі ноччу, ягіпецкая піраміда […]
У Варшаве прэзентуюць перавыданне першай кнігі Вежнавец
Выдавецтва Gutenberg Publisher працягвае папаўняць серыю “Акно ў прозу”, шостай кнігай у якой стала перавыданне дэбютнага зборніка Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы”(2008). А 16 студзеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтаркай, якая змагаецца з цяжкой хваробай, з нагоды выхаду перавыдання. Першая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” (складаецца з […]
Вячаслаў Швед напісаў энцыклапедыю па гісторыі Горадні
Гродзенскі гісторык і прафесар Вячаслаў Швед напісаў кнігу “Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя”, прысвечаную гісторыі горада над Нёманам. Энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі на сайце выдавецтва Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе Hrodna.life. Вячаслаў Швед, як пазначана на сайце ўніверсітэта, працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі і ў Інстытуце міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У анатацыі […]
З’явіўся дапаможнік па вывучэнні беларускай мовы на ўзроўнях A1–B1
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла дапаможнік “Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання” аўтарства Вольгі Трацяк, прызначаны для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1. 330-старонкавы дапаможнік складаецца з 150 практыкаванняў і 50 тэкстаў для чытання. Заданні накіраваныя на паступовае і сістэмнае развіццё моўных кампетэнцый, у тым ліку разумення […]





