Выходзіць новая паэтычная кніга Сержука Ляснога

Сяржук Лясны, які вядомы сваім паэтычным акаўнтам у інстаграме, анансаваў выхад новай кнігі з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні”.

Сам аўтар называе сваю кнігу нечаканай, у ёй ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы праз запыленую шыбіну, а часам лунаючы з чайкамі і свіргулямі на недасяжных воку вышынях, з якіх ён — зоркі і чулы назіральнік — сочыць, асэнсоўвае і аздабляе адзін самотны, шэры, горкі лёс”.

Аўтар дзякуе выдавецтву і цэлай камандзе, якая працавала над кнігай. А неўзабаве мае адбыцца прэзентацыя навінкі. Сачыце за інфармацыяй у інстаграме Сержука Ляснога.

На галоўнай выяве — вокладка кнігі з малюнкам Вольгі Якаўлевай.