Выдавец Раман Цымбераў анансуе выхад новай кнігі Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі” і адкрывае папярэднюю замову праз сайт kniger.by.
Апісанне кнігі з сацсетак выдавецтва:
“Гісторыя разгортваецца на Палессі, дзесьці паміж Туравам і Лельчыцамі, акурат перад Калядамі, вакол сям’і селяніна Каржа, чый сын Паўлюк цяжка хварэе. Сям’я апынулася ў няпростай сітуацыі: усе пажыткі вытрачаны на лекаванне сына, пазыкі перад жорсткім панам Іеранімам толькі растуць, і той пагражае выгнаць іх з хаты. Маладая сястра хлопчыка, Ганначка, вымушана цягнуць гора сям’і на сваіх маладых плячах, а Ёсіп, які кахае Ганначку (разам з містычнымі істотамі), спрабуе выратаваць Коржаву сям’ю.
У кнізе актыўна выкарыстоўваюцца палескія гаворкі, мясцовыя песні, нават аўтэнтычныя загадкі.
Прысутнічаюць яркія апісанні традыцый (вячоркі, калядныя абрады). Знайшлося месца і фальклорным элементам беларускага Палесся: легендам пра ваўкалакаў, цмока, святыні прыроды”.











![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
