- Жарскі Генрык Казіміравіч (1902 – 14.10.1937). Празаік, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч) (19.8.1910 – 23.8.1942). Паэт. Загінуў у час бамбёжкі ў эвакуацыйным шпітальным караблі для параненых, на Волзе каля Валгаграда.
- Жмінько Кастусь Хведаравіч (17.2.1941 – 13.4.2015). Паэт. Сябра СБП. Пахаваны на могілках каля Камяніцы-Журавецкай, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
- Жук Алесь Аляксандравіч (1.4.1947 – 15.10.2022) Празаік, перакладчык. Пахаваны на могілках “Лясныя” пад Мінскам.
- Жук Анатоль Аляксандравіч (20.5.1949 – 19.11.2009). Празаік, паэт, сцэнарыст, акцёр. Сябра СП з 1993 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Жук Ігар Васілевіч (13.6.1957 – 30.6.2017). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1991 г. Памёр і пахаваны на могілках в. Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Жукоўскі Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) (28.9.1906 – 1.2.1979). Паэт-маладняковец, празаік, педагог. Памёр і пахаваны ў Маскве.
- Журба Янка (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч) (1.5.1881 – 7.1.1964). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Ксавер’еўскіх могілках Полацка, Віцебскай вобласці.
- Жыжэнка Уладзімір Аляксандравіч (23.1.1931 – 2.4.2003). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1981 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
- Жылка Уладізмір Адамавіч (27.5.1900 – 1.3.1933). Паэт, перакладчык. Пахаваны на старых гарадскіх могілках Уржума, Кіраўскай вобласці, РФ.
- Жыткевіч Зміцер Максімавіч (8.11.1904 – 7.8.1955). Паэт-маладняковец, празаік. Памёр у Рызе. (Архіў захоўваецца ў М.Х. Плавінскага, Віцебск).
- Жычка Хведар Дзмітрыевіч (20.3.1927 – 25.7.2007). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Жэра Караль Антоні (1.9.1743 – 1802). Празаік эпохі барока. Памёр у Драгічыне-Надбужскім, Падляшша, Польшча.
- Забалоцкая Людміла (сапр. Саламаха Людміла Васілеўна) (27.12.1949 – 28.11.2021). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1990 г. Пахаваная на Заходніх могілках Мінска.
- Зазека Язэп Васілевіч (24.6.1907 – 27.8.1977). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Зайцаў Вячаслаў Кандратавіч (18.9.1917 – 19.4.1992). Літаратуразнаўца, філосаф, перакладчык. Пахаваны на могілках Улыбашава ва Уладзіміры, РФ.
- Зайцаў Мар’ян Міхайлавіч (псеўд. Мар’ян Віж) (23.2.1949 – 1.4.1999). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1994 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?)
- Замерфельд Яўген Мацвеевіч (25.11.1912 – 29.4.1980). Паэт, крытык 1930-х гадоў. Пахаваны ў Барысаве, Мінскай вобласці.
- Зан Тамаш (21.12.1796 – 19.7.1855). Этнограф, драматург. Пахаваны ў мястэчку Смаляны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
- Запольскі Міхал Мікалаевіч (21.1.1893 – 10.10.1956). Паэт, празаік, драматург, публіцыст. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. (пахаванне не выяўлена).
- Замоцін Іван Іванавіч (1.11.1873 – 25.5.1942). Літаратуразнаўца. Вязень ГУЛАГу. Памёр у турэмнай бальніцы ў г. Ніжні Ноўгарад, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Запруднік Янка (сапр. Вільчыцкі Сяргей Мікалаевіч) (9.8.1926 – 26.5.2022). Гісторык, мемуарыст, журналіст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, паэт. Пахаваны на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансуіку, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Зарыцкі Аляксей Аляксандравіч (22.3.1911 – 29.10.1987). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1935 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 2/1в, рад 1, уч. 22).
- Зарэмба Міхась Мікалаевіч (2.1.1941 – 2002). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1989 г. Пахаваны на могілках в. Свідка, Лагойскага раёну Мінскай вобласці.
- Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхась Яўхімавіч) (20.11.1901 – 29.10.1937). Празаік, перакладчык, публіцыст, драматург. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Зарэчны Цімох (сапр. Цімох Рублёў) (1910 – 1944?). Празаік, публіцыст, перакладчык. Паводле аднаго з сведчанняў, у час вайны з’ехаў у Польшчу пад прозвішчам Лукашэвіч, пасля чаго знік без вестак. Паводле іншай інфармацыі, загінуў у 1944-м у Гарадзеі (Нясвіжскі раён Мінскай вобласці) падчас бамбёжкі. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Засім Мікола Арцёмавіч (19.11.1908 – 19.7.1957). Паэт. Сябра СП з 1945 г. Пахаваны на старых Трышынскіх могілках г. Брэста.
- Звонак Алесь (сапр. Пётр Барысавіч) (14.2.1907 – 2.2.1996). Паэт, перакладчык, крытык. Сябра СП з 1935 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Зізаній Лаўрэнцій (? – пасля 1634). Асветнік, пісьменнік-палеміст. Верагодна, памёр і пахаваны ў г. Карэц, Ровенскай вобласці, Украіна.
- Зізаній Стафан (каля 1570 – да 1621). Пісьменнік-палеміст, брат Лаўрэнція Зізанія. Верагодна, памёр і пахаваны ў мястэчку Патэліч, Жоўкаўскага раёну Львоўскай вобласці, Украіна.
- Змагар Алесь (сапр. Яцэвіч Алесь Хведаравіч) (1.10.1903 – 1995). Паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Памёр і пахаваны ў Флорыдзе, ЗША. Дата смерці і месца пахавання невядомыя (?).
- Знаёмы Сяргей (сапр. Клопаў Сяргей Змітравіч) (27.6.1909 – студзень 1944 г.?). Паэт, празаік. Вязень ГУЛАГу. Па некаторых звестках, 22.1.1944 уцёк з аднаго з лагероў на Калыме, далейшы лёс невядомы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Золак Янка (сапр. Даніловіч Антон Міхайлавіч) (14.11.1912 – 20.12.2000). Паэт, празаік, публіцыст, выдавец. Пахаваны на праваслаўных могілках у Саўт-Рыверы, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Зуб Валянцін Андрэевіч (9.1.1915 – 11.8.1980). Празаік, драматург, фельетаніст. Сябра СП з 1952 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Зязюля Андрэй (сапр. Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч) (7.12.1878 – 17.1.1921). Паэт, беларускі каталіцкі дзеяч. Памёр у г. Сянно, Віцебскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
- Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч (7.2.1881 – 1944). Крытык, літаратуразнаўца, перакладчык, калекцыянер. Загінуў у канцлагеры Асвенцым, Польшча. Дакладная дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Іваноў Анатоль Васільевіч (28.11.1914 – 18.8.1996). Празаік. Сябра СП з 1954 г. Памёр у Бабруйску. Пахаваны там жа (?).
- Іваноўскі Вацлаў Леанардавіч (25.5.1880 – 7.12.1943). Перакладчык, выдавец, заснавальнік суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Івашын Васіль Уладзіміравіч (9.5.1913 – 6.11.2009). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Іверс Анатоль (сапр. Міско Іван Дарафеевіч) (15.5.1912 – 26.10.1999). Паэт. Сябра СП з 1940 г. Памёр у Слоніме, Гродзенскай вобласці, пахаваны там жа (?).
- Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (19.4.1881 – 4.2.1931). Гісторык, літаратурны крытык, палітык, педагог. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
- Ільінскі Мікола Канстанцінавіч (21.3.1899 – 1943). Драматург, празаік, акцёр. Забіты ў СД у акупаваным немцамі Мінску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Ільяшэвіч Хведар (17.2.1910 – 7.11.1948). Паэт, празаік, крытык. Загінуў у аўтакатастрофе ў Ватэнштэце, Германія. Пахаваны на могілках горада Галенсдорф паблізу Браўншвейга, Германія.
- Іофе Барыс Ісакавіч (23.11.1918 – 2.12.1943). Літаратуразнаўца. Загінуў на фронце, месца пахавання невядомае.
- Іяўлевіч Ігнацій (26.9.1619 – каля 1686). Паэт, пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч, архімандрыт Полацкага Барысаглебскага манастыра.
- Кабаковіч Ала Канстанцінаўна (7.3.1943 – 11.2.1985). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска.
- Кабашнікаў Канстанцін Паўлавіч (24.7.1927 – 29.3.2012). Фалькларыст, навукоўца. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Каваленка Віктар Антонавіч (21.7.1929 – 17.8.2001). Крытык, літаратуразнаўца, празаік. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Кавалёў Дзмітрый Міхайлавіч (7.6.1915 – 5.3.1977). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках Масквы, РФ.
- Кавалёў Павел Нічыпаравіч (18.11.1912 – 2.9.1995) Празаік, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1945 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Каваль Васіль (сапр. Кавалёў Васіль Пятровіч) (17.8.1907 – 29.10.1937). Празаік. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Кавальскі Уладзімір Антонавіч (21.12.1912 – 29.12.1937). Паэт, драматург. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Кавалюк Аўгіння Трафімаўна (13.3.1934 – 2.11.2007) Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1993 г. Пахаваная ў Санкт-Пецярбургу, РФ.
- Кавыль Міхась (Лешчанка Язэп Казіміравіч) (1.2.1915 – 6.4.2017). Паэт, празаік. Пахаваны на беларускіх могілках пры царкве св. Еўфрасінні ў Саўс-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
- Каган Сара Руфімаўна (3.7.1895 – 1941). Паэтка, празаік. Сябра СП з 1934 г. Загінула ў мінскім гета ў пачатку акупацыі. Дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Каган Эля Шоламавіч (10.2.1909 – 22.6.1944). Паэт, празаік. Загінуў у баі пад Зэльвай. Пахаваны на армейскіх могілках каля Зэльвы, Гродзенскай вобл.
- Каганец Карусь (сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч) (10.2.1868 – 20.5.1918). Празаік, паэт, драматург. Пахаваны ў в. Навасёлкі, каля Дзяржынска, Мінскай вобласці.
- Казакоў Міхась Аўрамавіч (8.10.1938 – 29.3.2000). Паэт, перакладчык. Пахаваны ў Ялце, Крым, Украіна.
- Казанаў Барыс (сапраўднае Лапіцкі Барыс Міхайлавіч) (26.12.1938 – 3.11.2016). Празаік, сцэнарыст. Сябра СП з 1987 г. Пахаваны ў г. Кацрын, Галанскія вышыні, Ізраіль.
- Казбярук Уладзімір Міхайлавіч (29.8.1923 – 4.4.2016) Крытык, літаратуразнаўца, перакладчык. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Казека Янка Дарафеевіч (31.8.1915 – 3.3.2000). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1954 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Казлова Вольга Васілеўна (25.5.1925 – 8.12.2009). Літаратуразнаўца. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Казловіч Анатоль Мікалаевіч (16.9.1946 – 14.10.2011). Празаік, эсэіст. Сябра СП з 1981 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Казлоўскі Віктар Іванавіч (6.9.1905 – 24.2.1975). Паэт, перакладчык. Пахаваны ў в. Мрочкі, Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.
- Казлоўскі Уладзіслаў (29.6.1896 – 13.11.1943). Паэт, грамадскі дзеяч. Забіты партызанамі ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска (пахаванне не выяўлена).
- Казыра Леанід Аляксеевіч (12.9(11?).1949 – 3.10.2021). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1986 г. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Калачынскі Міхась Іванавіч (12.1.1917 – 10.8.1990). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1940 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Калеснік Іван Іванавіч (9.10.1932 – 10.6.1979). Паэт, публіцыст, перакладчык. Сябра СП з 1962 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 5/1а, рад 12, уч. 16).
- Калеснік Уладзімір Андрэевіч (17.9.1922 – 15.12.1994) Крытык, літаратуразнаўца, празаік. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на могілках “Плоска” у Брэсце.
- Каліна Клаўдзія Канстанцінаўна (1.11.1925 – 25.6.1994). Празаік, дзіцячая пісьменніца. Сябра СП з 1975 г. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска.
- Калінковіч Мікалай Мікалаевіч (18.12.1950 – 24.7.1990). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны ў Лунінцы, Брэсцкай вобласці.
- Каліноўскі Кастусь (2.2.1838 – 22.3.1864) Паэт, публіцыст, палітык. Пахаваны ў капліцы на старых могілках Роса ў Вільні, Літва.
- Калодзежны Леанід Трафімавіч (28.2.1935 – 26.12.2003). Празаік. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны на могілках в. Солаўе Аршанскага р-на Віцебскай вобл..
- Калубовіч Аўген Тодаравіч (псеўд. А. Каханоўскі) (5.3.1910 – 25.5.1987). Мемуарыст, гісторык, грамадскі дзеяч. Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая, ЗША.
- Калюга Лукаш (сапр. Вашына Канстанцін Пятровіч) (27.9.1909 – 5.10.1937). Празаік, перакладчык. Расстраляны органамі НКУС у Чалябінску, месца пахавання невядомае.
- Каменскі-Длужык (1635? – пасля 1672). Мемуарыст. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Камянецкі Гірш Мордухавіч (15.12.1895 – 25.4.1957). Паэт. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на гарадскіх могілках у Барысаве, Мінскай вобласці.
- Канановіч Ігар (22.7.1983 – 19.6.2016). Паэт. Памёр у Мінску, пахаваны ў Клецку Мінскай вобласці.
- Канапелька Ала Іванаўна (14.2.1960 – 24.8.2015). Паэтка. Сябра СП з 1986 г. Пахаваная на гарадскіх могілках у Смалявічах Мінскай вобласці.
- Канапелька Анатоль Мікалаевіч (16.11.1939 – 18.12.2002). Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Сябра СП і Беларускага ПЭН-Цэнтра. Пахаваны ў Віцебску на гарадскіх могілках “Мазурына”.
- Кандраценя Уладзімір Ігнатавіч (3.1917 – 23.2.1943). Празаік. Сябра СП з 1938 г. Забіты ў слуцкай турме нямецкімі ўладамі. Пахаваны ў в. Смалічы, Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
- Кандрусевіч Аркадзь Лявонцьевіч (10.9.1929 – 10.9.1995). Празаік, мастак. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны ў Магілёве (?).
- Канчэўскі Ігнат Уладзіміравіч (1896 – 21.4.1923). Філосаф, паэт, перакладчык. Пахаваны на могілках Саўлес на Антокалі ў Вільні, Літва. Месца пахавання не выяўленае, магіла страчаная.
- Капусцін Аляксандр Пятровіч (12.2.1924 – 16.10.96). Публіцыст, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1974 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Капуцкі Андрэй Рыгоравіч (2.5.1897 – 17.5.1934). Празаік, паэт, дзеяч КПЗБ. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Капыловіч Мікола Фаміч (10.7.1937 – 24.2.2000). Празаік. Сябра СП з 1968 г. Пахаваны ў Маладзечне (?).
- Карабан Сцяпан Ігнатавіч (8.1.1902 – 14.1.1974). Літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках у Заслаўі.
- Каравайчык Павел Гіляравіч (15.6.1896 – 21.11.1937). Крытык, літаратуразнаўца, паэт. Расстраляны органамі НКУС у Чэбаксарах, Чувашыя, РФ.
- Каравацкі Францішак Казіміравіч (14.5.1907 – 1988). Паэт, заходнебеларускі палітык. Памёр у Бельгіі.
- Караічаў Леў Сяргеевіч (16.5.1936 – 30.11.2001). Драматург, публіцыст. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930 – 25.7.1984). Паэт, празаік, драматург, перакладчык, эсэіст. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
- Каратынскі Вінцэсь (15.6.1831 – 7.2.1891). Паэт. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве, Польшча.
- Кармалітава Лідзія Уладзіміраўна (5.4.1915 – 15.6.1996). Паэтка, празаік. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Каробкіна Святлана Тарасаўна (28.3.1938 – 4.10.2019). Паэтка. Сябра СП з 1992 г. Пахаваная ў Самахвалавічах Мінскага раёна Мінскай вобласці.
- Кароткая Ларыса Лявонцьеўна (17.3.1919 – 2012). Літаратуразнаўца. Пахаваная ў в. Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці.
- Карпаў Уладзімір Барысавіч (13.2.1912 – 6.8.1977). Літаратуразнаўца, празаік. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Карпачоў Марк Нічыпаравіч (31.10.1905 – 14.3.1961). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны ў г. Рэчыца, Гомельскай вобласці.
- Карповіч Лявонцій (8.4.1580 – 24.9.1620). Рэлігійны дзеяч, пісьменнік-палеміст, багаслоў, друкар. Пахаваны ў віленскай Свята-Духавай царкве (Літва).
- Карпечанка Васіль Васілевіч (7.1.1925 – 30.8.2005). Паэт. Сябра СП з 1990 г. Памёр і пахаваны ў Магілёве (?).
- Карпечанка Міхась Аляксеевіч (14.11.1959 – 12.4.2021). Драматург, краязнаўца, публіцыст. Пахаваны ў Бялынічах Магілёўскай вобласці.
- Карпюк Аляксей Нічыпаравіч (14.4.1920 – 14.7.1992). Празаік. Пахаваны на азотаўскіх могілках “Сакрэт” па праспекце Касманаўтаў у Гродне.
- Карскі Яўхім Фёдаравіч (1.1.1861 – 29.4.1931) Літаратуразнаўца, лінгвіст, фалькларыст. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках на Васільеўскім востраве ў Санкт-Пецярбурзе, РФ.
- Каршукоў Яўген Іванавіч (1.1.1932 – 2018). Паэт. Сябра СП з 1964 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).