- Гаўрук Юрый Паўлавіч (6.5.1905 – 18.2.1979). Перакладчык, крытык, паэт. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 40/2/23.
- Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч (10.5.1931 – 12.3.1988). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1955 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 17, рад 52, уч. 31).
- Гаўрылаў Леанід Рыгоравіч (2.2.1918 – лета 1941 г.). Паэт. Загінуў у баі ў самым пачатку баявых дзеянняў у БССР летам 1941 года. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Гаўрылкін Леанід Іванавіч (22.5.1935 – 5.2.1989). Празаік, драматург. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 76а/14/4.
- Гваздоў Мікола Васільевіч (1.6.1916 – 1938?). Паэт. Вязень ГУЛАГу. Верагодна, забіты вясной 1938 г. падчас масавай карнай аперацыі НКУС па знішчэнні палітзняволеных у пас. Чыб’ю (Ухта), УхтпечЛАГ, цяпер Рэспубліка Комі, РФ. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Гвозд Лявон (? – ?). Пісьменнік-нашанівец, празаік. Жыў у Уладзівастоку, РФ. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Гейнэ Аркадзь Андрэевіч (10.1.1919 – 16.12.1942). Паэт. Загінуў у баі. Пахаваны ў пас. Верхнякумскі Валгаградскай вобл., РФ.
- Геніюш Ларыса Антонаўна (9.8.1910 – 7.4.1983). Паэтка, празаік. Пахаваная на могілках г. п. Зэльва, Гродзенскай вобласці.
- Геніюш Юрый Іванавіч (21.10.1935 – 21.11.1985). Паэт, пісьменнік, сын Ларысы Геніюш. Пахаваны ў Беластоку, Польшча.
- Герасімаў Мікалай Апанасавіч (26.10.1903 – 17.9.1977). Празаік. Сябра СП з 1956 г. Пахаваны ў Магілёве.
- Германовіч (Кляшторная) Яніна Міхайлаўна (6.12.1909 – 21.5.1959). Паэтка. Вязень ГУЛАГу. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Герцовіч Якаў Бенцыянавіч (1.1.1910 – 21.4.1976). Крытык. Сябра СП з 1948 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (паводле базы, сектар 2, р1, уч. 0, калумбарый – пахаванне не выяўлена; магчыма, перапахаваны).
- Герчык Міхась Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) (7.6.1932 – 3.6.2008). Празаік. Сябра СП з 1964 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Гілевіч Ніл Сымонавіч (30.9.1931 – 29.3.2016). Паэт, навукоўца, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Гіль Мікола Сымонавіч (сапр. Гілевіч) (15.10.1936 – 14.3.2022). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1975 г. Пахаваны на могілках в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
- Гладкі Язэп Адамавіч (псеўд. Адам Варлыга) (4.10.1890 – 28.7.1972). Мемуарыст, лексікограф, этнограф, аўтар падручнікаў, педагог. Пахаваны на праваслаўных могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
- Глазырын Уладзімір Мікалаевіч (6.6.1901 – 10.5.1961). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Памёр у Маскве, пахаваны там жа.
- Глебка Пятро Фёдаравіч (6.7.1905 – 18.12.1969). Паэт, навукоўца. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Глінская Арына Паўлаўна (21.12.1909 – 7.2.1997). Паэтка, празаік, мастацтвазнаўца. Пахаваная на Паўночных могілках Санкт-Пецярбурга, РФ.
- Гмырак Лявон (сапр. Бабровіч Мечыслаў) (18.4.1891 – 13.7.1915). Празаік, крытык, публіцыст. Загінуў на фронце І сусветнай вайны паблізу Каўнаса, Літва. Месца пахавання невядомае.
- Голуб-Бучынская Марыя (1893? – 9.1939). Паэтка, празаік, перакладчыца. Скончыла жыццё самагубствам, перажываючы пачатак ІІ сусветнай вайны. Пахаваная ў Празе, Чэхія. Дакладная дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Голуб Юрка Уладзіміравіч (20.10.1947 – 12.10.2020). Паэт. Сябра СП з 1971 г. Пахаваны на могілках в. Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. (Фота А. Петрушкевіч).
- Грамовіч Іван Іванавіч (26.7.1918 – 1986). Празаік. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/13/2.
- Грамыка Міхайла Аляксандравіч (12.11.1885 – 30.6.1969). Празаік, паэт, навукоўца. Сябра СП з 1965 г. Памёр у г. Хімкі, Маскоўская вобласць, РФ. Пахаваны там жа (?).
- Граніт Пятрусь (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч) (24.1.1909 – 14.1.1980). Памёр у в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобл. Пахаваны там жа (?).
- Грахоўскі Сяргей Іванавіч (25.9.1913 – 11.12.2002). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1956 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч (8.9.1938 – 7.3.1991). Паэт. Сябра СП з 1965 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Грубіян Мацвей Міхайлавіч (12.4.1909 – 9.2.1972). Паэт. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках Масквы, РФ.
- Грыневіч Клім Лазаравіч (18.2.1912 – 3.3.1941). Паэт. Памёр у г. Балагое, Цвярская вобл., РФ. Пахаваны там жа (?).
- Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (2.2.1902 – 18.5.1945/25.7.1945). Празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Паводле адных звестак, расстраляны органамі НКУС у Магілёве. Паводле звестак Чырвонага крыжа, памёр на этапе ў ГУЛАГу. Месца пахавання невядомае.
- Грынкевіч Францішак (5.10.1884 – 26.7.1933). Публіцыст, перакладчык, святар, грамадскі дзеяч. Пахаваны ў Гродна на старых каталіцкіх могілках па вул. Антонава, каля капліцы на гары.
- Грынчык Мікола Міхайлавіч (1.8.1923 – 12.10.1999). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1971 г. Пахаваны на могілках в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
- Грыцкевіч Валянцін Пятровіч (30.3.1933 – 5.3.2013). Гісторык, краязнаўца, публіцыст. Сябра СП. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Грышкевіч Францішак (1904(1906?) – 1946). Паэт, крытык. Памёр у турме КДБ у Мінску. Дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Губарэвіч Кастусь Лявонцьевіч (5.1.1907 – 3.7.1987). Драматург. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/23/6.
- Гульман Роза Ізраілеўна (8.9.1923 – пасля 1988). Літаратуразнаўца. Пасля 1988 г., калі з’ехала з сям’ёй з СССР, біяграфічныя звесткі адсутнічаюць.
- Гуменюк Юры Ігаравіч (24.9.1969 – 19.1.2013). Паэт, празаік, эсэіст. Пахаваны на могілках Сакрэт у Гродне.
- Гурбан Іван Яфімавіч (21.5.1922 – 1.5.1999). Паэт. Сябра СП з 1994 г. Пахаваны на могілках в. Юшавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
- Гурло Алесь Кандратавіч (31.1.1892 – 4.2.1938). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Гурскі Ілья Данілавіч (26.4.1899 – 11.8.1972). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч (25.1.1869 – 4.2.1894). Паэт, фалькларыст, перакладчык. Памёр у фамільным фальварку Крыстынопаль на Смаргоншчыне, магіла і сямейныя могілкі былі разбураныя ў час І сусветнай вайны. У в. Золькі Вілейскага раёна на месцы знаходжання фальварка і пахавання ўсталяваны памятны камень у гонар Адама Гурыновіча, адноўленая капліца Гурыновічаў.
- Гурэвіч Эсфір Саламонаўна (22.11.1921 – 20.8.2015). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1977 г. Памерла ў Кліўлендзе, штат Агая, ЗША, пахаваная там жа.
- Гусак Сяргей Адамавіч (2.4.1930 – 20.12.1969). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1969 г. Пахаваны на гарнізонных (вайсковых) могілках Брэста.
- Гусеў Сіла Нічыпаравіч (14.8.1897 – 31.3.1986). Празаік. Сябра СП з 1940 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/23/2.
- Гусоўскі Мікола (1470 – пасля 1533). Паэт. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Гутараў Іван Васілевіч (15.4.1906 – 8.2.1967). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны паводле запавету на тэрыторыі былой Леменскай школы, Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласці.
- Гутковіч Аляксандр Залманавіч (20.12.1920 – 9.9.1989). Драматург. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (не выяўлена па базе).
- Дабравольскі Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856 – 7.5.1920). Этнограф, публіцыст. Забіты невядомымі бандытамі пад Смаленскам. Пахаваны ў в. Данькава, Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці, РФ.
- Дабулявічус Андрус (19.7.1896 – 10.6.1938). Паэт. Сябра літоўскай секцыі СП Беларусі з 1935 г. Вязень ГУЛАГу, памёр у адным з лагероў Магадану, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Давыдзенка Васіль Паўлавіч (3.6.1933 – 27.9.1987). Празаік. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Дадзіёмаў Уладзімір Ільіч (8.1.1924 – 25.11.1983). Празаік. Сябра СП з 1955 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/0/0.
- Дайліда Віктар Браніслававіч (28.9.1930 – 21.8.2006). Празаік. Сябра СП з 1969 г. Пахаваны на могілках в. Славінск, Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
- Дайнека Леанід Мартынавіч (28.1.1940 – 21.8.2019). Празаік, паэт. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны на могілках Калодзішчы пад Мінскам .
- Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч (17.2.1928 – 30.4.2014). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1962 г. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Даніленка Міхась Пятровіч (28.10.1922 – 22.2.2019). Празаік. Сябра СП з 1950 г. Памёр у в. Пустая Града Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
- Дарашкевіч Віктар Іванавіч (9.6.1949 – 12.10.2003). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках роднай в. Сасновы Бор (раней в. Цёмнае Балота), Шчучынскага раёну Гродзенскай вобласці.
- Дарашкевіч Янук (1890 – 24.2.1943). Паэт-нашанівец. Памёр у баі пад в. Фяцішчава, Балхоўскі раён Арлоўскай вобласці, РФ. Месца пахавання невядомае (?).
- Дарожны Сяргей (сапр. Серада Сяргей Міхайлавіч) (25.2.1909 – 19.7.1943). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Загінуў у ГУЛАГу, у Камсамольск-на-Амуры, Хабараўскі край, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Даўгапольскі Цодзік Львовіч (11.8.1879 – 16.7.1959). Празаік. Вязень ГУЛАГу. Памёр у сям’і дачкі ў Санкт-Пецярбургу. Месца пахавання невядомае (?).
- Дварчанін Ігнат Сымонавіч (8.6.1895 – 8.12.1937). Крытык, паэт, дзяржаўны дзеяч. Расстраляны ў Белбалтлагу, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Дзенісенка Іван Піліпавіч (1913 – 5.7.1943). Паэт, публіцыст. Расстраляны ў турме Чэрыкава (Магілёўская вобл.) па загадзе нямецкіх уладаў. Месца пахавання невядомае. На будынку былой турмы ўсталяваная мемарыяльная дошка.
- Дзеружынскі Авяр’ян Сафронавіч (10.6.1919 – 4.1.2002). Паэт. Сябра СП з 1964 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Дзюбайла Павел Кузьміч (5.8.1931 – 24.1.1995). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны ў в. Кукарава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.
- Дзягцяр Мота Ізраілевіч (15.7.1909 – 9.11.1939). Празаік. Загінуў падчас савецка-фінскай вайны непадалёк ад мяжы з Фінляндыяй. Месца пахавання невядомае.
- Дзялендзік Анатоль Андрэевіч (4.3.1934 – 29.11.2019). Драматург. Сябра СП з 1965 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?). На паўночных. П-1, 110/6/8.
- Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч (17.9.1907 – 25.12.1980). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1950 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 43/8/6.
- Дзяркач Анатоль (сапр. Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч) (18.4.1887 – 5.9.1937). Паэт, сатырык. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Дзяшкевіч Мікола Аляксандравіч (11.5.1947 – 1.8.1971). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках в. Пагор’е, Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
- Дорскі Іосіф Львовіч (17.12.1911 – 7.12.1964). Драматург. Сябра СП з 1956 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Дорскі Сямён Львовіч (20.10.1920 – 14.1.1992). Перакладчык. Сябра СП з 1980 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч (14.6.1867 – 30.9.1934). Гісторык, этнограф, публіцыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Пахаваны на Данскіх могілках Масквы, РФ.
- Драздовіч Язэп Нарцызавіч (13.10.1888 – 15.9.1954). Мастак, празаік, паэт, фалькларыст. Пахаваны на могілках паміж в. Ліпляны і в. Малыя Давыдкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
- Дракахруст Аляксандр Абрамавіч (7.11.1923 – 14.11.2008). Паэт. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Дрэйзін Юльян Мікалаевіч (22.6.1879 – 28.3.1942). Літаратуразнаўца, перакладчык, публіцыст. Пахаваны ў Нямчынаўцы, Маскоўская вобласць, РФ.
- Дубінка Вячаслаў Андрэевіч (17.12.1941 – 10.8.2010). Празаік. Сябра СП з 1988 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Дубовік Мікола (28.7.1905 – 30.6.1928). Паэт-маладняковец. Трагічна загінуў падчас купання салдатаў у р. Бярэзіна пад Бабруйскам. Пахаваны на брацкіх могілках каля Бабруйска (інф. Ірыны Багдановіч).
- Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (15.7.1900 – 20.3.1976). Паэт, перакладчык, публіцыст, празаік. Сябра СП з 1958 г. Пахаваны ў калумбарыі Мікола-Архангельскіх могілак Масквы, РФ. (2 маскоўскі крэматорый, калумбарый, секцыя 4, рад 4, ніша 15).
- Дубоўскі Мікола Аляксандравіч (17.1.1933 – 11.5.2013). Празаік. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (калумбарый).
- Дубровіч Алесь (сапр. Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) (1910 – 7.11.1942). Паэт, грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі. Расстраляны як падпольшчык нямецкімі ўладамі ў час вайны. Памяць ушанаваная на помніку каля в. Галубічы, Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, на месцы расстрэлу.
- Дуброўскі Ігнат (сапр. Чарняўскі Ігнат Цімафеевіч) (4.9.1906 – 2003). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1951 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (ёсць дачка, архітэктар Тамара Чарняўская, н.1934).
- Дуброўскі Міхась Георгіевіч (3.10.1897 – 11.9.1983). Паэт, перакладчык, драматург. Сябра СП з 1959 г. Пахаваны на азотаўскіх могілках “Сакрэт” на праспекце Касманаўтаў у Гродна.
- Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч (4.4.1927 – 3.9.1990). Перакладчык, публіцыст. Сябра СП з 1984 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Дубянецкі Станіслаў Фёдаравіч (1.9.1940 – 2.4.2022). Публіцыст, філосаф. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (20.4.1966 – 25.2.2020). Паэт, крытык. Сябра СБП. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Алесь Аляксандравіч) (24.12.1904 – 29.10.1937). Паэт, перакладчык, празаік, крытык. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Дудараў Аляксей Ануфрыевіч (6.6.1950 – 27.2.2023). Драматург. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
- Дудзіцкі Уладзімір (сапр. Гуцька Уладзімір Ермалаевіч) (8.1.1911 – пасля 1976). Паэт, публіцыст. Знік без вестак у Лацінскай Амерыцы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Дудо Пятро Дзмітрыевіч (4.9.1911 – 23.2.1958). Празаік. Сябра СП з 1958 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Дукса Мар’ян Мікалаевіч (5.4.1943 – 19.4.2019). Паэт. Сябра СП з 1969 г. Пахаваны ў Смаргоні (?).
- Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч (28.12.1953 – 25.6.2017). Празаік. Сябра СП з 1994 г. Пахаваны ў Магілёве (?).
- Дунец Хацкель Майсеевіч (1897 – 29.10.1937). Крытык. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (4.2.1808 – 29.12.1884). Паэт, драматург. Пахаваны ў Тупальшчыне, непадалёк ад Малой Люцінкі, Валожынскага раёна Мінскай вобласці. (Фота суполкі Sakral_BY).
- Душэўская Ганна Сцяпанаўна (13.12.1893 – пасля 1940 г.). Паэтка, мовазнаўца, арганізатарка беларускага жыцця ў Коўне. Дакладная дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Дыла Язэп Лявонавіч (14.4.1880 – 7.4.1973). Празаік, драматург, дзяржаўны дзеяч. Пахаваны ў Саратаве, РФ.
- Егарэнкава Галіна Іванаўна (13.5.1942 – 9.2.1989). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1979 г. Пахаваная на могілках Ольгіна Ніжняга Ноўгарада, РФ.
- Езавітаў Кастусь Барысавіч (5.11.1893 – 23.5.1946). Паэт, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, вайсковец. Памёр у турме ў Мінску. Паводле адных звестак, ад дыстрафіі і сухотаў, паводле іншых – расстраляны органамі НКУС. Месца пахавання невядомае.
- Ельскі Аляксандр Карлавіч (16.6.1834 – 10.9.1916). Пісьменнік, перакладчык, краязнаўца. Пахаваны ва ўрочышчы Кобань, сямейным пахаванні Ельскіх у в. Дудзічы, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. З цягам часу магільная пліта пераносілася і цяпер месца пахавання вядома толькі прыблізна.
- Емяльянаў Алесь Міхайлавіч (20.3.1952 – 6.10.2005). Паэт. Сябра СП з 1986 г. Пахаваны ў в. Буцявічы Мінскага раёна Мінскай вобласці..
- Ермаловіч Мікола Іванавіч (29.4.1921 – 5.3.2000). Гісторык, пісьменнік, крытык. Сябра СП з 1989 г. Пахаваны на старых могілках Маладзечна, Мінскай вобласці (чыгуначная станцыя “Фестывальны”).
- Ермаловіч Якуб Сідаравіч (7.8.1910 – 18.4.1987). Празаік. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны ў в. Вяшэўка, Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.
- Есакоў Алесь Аляксандравіч (18.12.1911 – 13.6.1985). Крытык, тэатразнаўца. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546 – 1610). Пісьменнік, грамадскі дзеяч часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Жалязняк Рыгор Самуілавіч (верасень 1914 – 1942). Загінуў у пас. Мга, Кіраўскага раёна, Ленінградскай вобласці падчас абароны Ленінграда. Месца пахавання невядомае.