- Аблажэй Алег Іванавіч (6.05.1954 – 18.05.2016). Паэт, празаік, мастак. Сябар СБП. Памёр у Вільні, пахаваны ў вёсцы Лезнявічы, Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці.
- Абуховіч Альгерд Рышардавіч (25.7(6.8.).1840 – 10(22).8.1898). Пісьменнік ХІХ ст. Пахаваны на могілках у Слуцку (помнік адшуканы ў 1966 годзе краязнаўцам Р. Родчанкам)
- Абуховіч Міхал Лявон (? – 16.10.1668). Мемуарыст, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Пахаваны ў езуіцкім касцёле ў Наваградку.
- Абуховіч Піліп Казімір (? – 6.9.1656). Мемуарыст, дзейная асоба “Ліста да Абуховіча”. Памёр у паходзе, пад Брэстам. Пахаваны ў сямейным склепе ў езуіцкім касцёле ў Навагрудку.
- Абуховіч Тодар Іеранім (1643 – 14.4.1707). Мемуарыст, дзеяч ВКЛ. Пахаваны ў сямейным склепе ў езуіцкім касцёле ў Навагрудку.
- Авечкін Аляксандр Аляксеевіч (9(22).6.1913 – 7.11.1980). Дзіцячы пісьменнік, празаік. Сябра СП з 1951 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Брэсце, каля Брэсцкай крэпасці.
- Агіевіч Уладзімір Іванавіч (13(26).9.1910 – 2.10.1952). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Агняцвет (Каган) Эдзі Сямёнаўна (28.9(11.10).1913 – 17.07.2000). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1937 г. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Адамовіч Алесь Міхайлавіч (афіц. 3.09.1927, сапр. 3.8.1926 – 26.1.1994). Пісьменнік, крытык, публіцыст. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны ў пасёлку Глуша, Бабруйскага раёна, Магілёўскай вобласці. (фота strada.by).
- Адамовіч Антон Яўстафьевіч (26.6.1909 – 12.6.1998). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны ў Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША (фота з архіва БІНІМ).
- Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч (1.11.1933 – 5.8.2001). Празаік, драматург. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Адважны Вінцук, сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч (4.3.1890 – 26.12.1978). Паэт, мемуарыст. Пахаваны на могілках св. Панкраца ў Лондане, Вялікабрытанія (фота з архіва БІНІМ).
- Адэля з Устроні (? – ?). Паэтка ХІХ ст. Месца пахавання невядомае.
- Аколава Валянціна Валянцінаўна (25.7.1954 – 24.12.2013). Паэтка. Сябра СП з 1986 г. Пахаваная на Заходніх могілках Мінска, участак 27, рад 23, месца 17
- Аксельрод Зэлік Майсеевіч (30.12.1904 – 26.6.1941). Паэт. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны ў групе іншых зняволеных ў лесе пад Мінскам пры адступленні бальшавіцкай улады. Месца пахавання невядомае.
- Акула Кастусь (сапр. Качан Аляксандр Ігнатавіч) (16.11.1925 – 29.1.2008). Празаік, драматург, выдавец. Пахаваны на могілках Пайн Хілс у Таронта, Канада.
- Александровіч Алеся Іванаўна (12.7.1904 – 25.8.1947). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска.
- Александровіч Андрэй Іванавіч (9(22).1.1906 – 6.1.1963). Паэт, перакладчык. Вязень ГУЛАГу. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Александровіч Сцяпан Хусейнавіч (15.12.1921 – 1.5.1986). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1955 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/4/10
- Алешка Антон Антонавіч (19.1(1.2).1913 – 13.9.1971). Празаік. Сябра СП з 1951 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 10/2, рад 2, уч. 20).
- Аляксееў Мікалай Іванавіч (17.12.1898 – 12.8.1985). Празаік, драматург. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/11/2
- Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч (8(21).4.1903 – 9.4.1959). Крытык-маладняковец, рэпрэсаваны. Памёр у Санкт-Пецярбургу, дзе і пахаваны.
- Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч (14.01.1953 – 6.06.2022). Паэт. Сябар СБП. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам.
- Аляхновіч Францішак (9.3.1883 – 3.3.1944). Драматург, мемуарыст. Пахаваны ў Вільні (Літва), сімвалічны помнік-кенатаф на старых могілках Роса.
- Ананьеў Паўлюк (1905 – кастрычнік 1932 г.). Паэт. Памёр на курорце ў Гагры, Абхазія.
- Анастасій (Антоній) Сялява (каля 1583 – 1655). Рэлігійны дзеяч, пісьменнік-палеміст. Пахаваны ў Мінску (?)
- Андраюк Серафім Антонавіч (10.3.1933 – 4.4.2022). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1972 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?)
- Анемпадыстаў Міхал Уладзіміравіч (16.3.1964 – 24.1.2018). Паэт, мастак, эсэіст. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 8/1, рад 8, уч. 68).
- Анісковіч Уладзімір Ігнатавіч (25.10.1932 – 6.6.2016). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1979 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (Інф. В. Шніпа).
- Аношкін Іван Архіпавіч (21.1.1928 – 3.2.2013). Празаік. Сябра СП з 1965 г. Пахаваны на паўднёва-усходніх могілках Магілёва.
- Арабей Лідзія Львоўна (27.6.1925 – 20.2.2015). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1958 г. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (калумбарый).
- Арахоўскі Мікалай (3.7.1950 – 10.4.1997). Драматург, празаік. Пахаваны ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (?).
- Арлоўскі Восіп Данілавіч (канец ХІХ – пач. ХХ ст.?). Празаік з Віцебшчыны мяжы 19-20 стст. Дакладная дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Арол М., сапр. Пяцельскі Сцяпан Язэпавіч (каля 1890 – канец 1917(1918?)). Пісьменнік-нашанівец, удзельнік І сусветнай вайны. Памёр ва Украіне ад тыфу, дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Арочка Мікола Мікалаевіч (10.12.1930 – 2.3.2013). Паэт, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1975 г. Пахаваны ў в. Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Арсеннева Наталля Аляксееўна (20.9.1903 – 25.7.1997). Паэтка, перакладчыца. Пахаваная на могілках Маўнт Хоўп, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША (фота з архіва БІНІМ).
- Аршанскі Бэр (30.11.1883 – 15.11.1945). Празаік, драматург, крытык. Пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.
- Асіпенка Алесь Харытонавіч (7.9.1919 – 6.8.1994). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 1/1д, рад 2, уч. 5).
- Астапенка Алесь Кірылавіч (14.7.1920 – 20.7.1970). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Астапенка Змітрок Емяльянавіч (10(25).11.1910 – кастрычнік 1944 г.). Паэт, перакладчык. Па адной з версій, памёр у Славакіі ў складзе выведнай групы. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомае.
- Асташонак Алесь Мікалаевіч (1.6.1954 – 7.9.2004). Празаік, перакладчык. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска (калумбарый).
- Астрэйка Анатоль (11(24).7.1911 – 23.8.1978). Паэт, перакладчык. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Астрэйка Сяргей Адамавіч (26.6(9.7.).1912 – 14.9.1937). Паэт. Расстраляны ў г. Ірбіт Свярдлоўскай вобл. РФ. Месца пахавання невядомае.
- Атава Апанас, сапр. Канановіч Апанас Майсеевіч (8(21).5.1903 – 28.10.1962). Паэт-маладняковец. Месца пахавання невядомае (?).
- Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч (22.4.1939 – 26.1.1990). Літаратуразнаўца. Памёр у Магілёве.
- Аўрамчык Мікола Якаўлевіч (14.1.1920 – 8.5.2017). Паэт, мемуарыст. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 108/7/17
- Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч (29.1.1965 – 9.11.2018). Празаік, публіцыст. Памёр у Беластоку. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Афанасій Філіповіч (1597 – 5.9.1648). Пісьменнік, аўтар дыярыуша. Мошчы захоўваюцца ў Брэсце.
- Бабарэка Адам Антонавіч (2(14).10.1899 – 10.10.1938). Крытык, літаратуразнаўца. Памёр у ГУЛАГу. Месца пахавання невядомае.
- Багданава Галіна Барысаўна (31.1.1961 – 22.7.2021). Празаік. Пахаваная ў Мінску на Усходніх могілках, пры магіле бацькі, Барыса Сачанкі.
- Багдановіч Адам Ягоравіч (20.3(1.4.).1862 – 16.4.1940). Этнограф, бацька Максіма Багдановіча. Пахаваны ў Яраслаўлі на Лявонцьеўскіх могілках.
- Багдановіч Максім Адамавіч (9.12.1891 – 25.5.1917). Паэт. Пахаваны на Ялцінскіх гарадскіх могілках.
- Багдановіч Янка Антонавіч (17.11.1906 – 13.7.1990). Празаік, паэт, выдавец, мемуарыст. Пахаваны на могілках Саўлес, Вільня, Літва.
- Багрым Паўлюк (2(14).11.1812 – 1891?). Паэт. Пахаваны на могілках в. Крошын, Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Багун (сапр. Блошкін) Міхась Фёдаравіч (8.11.1908 – 17.2.1938). Паэт. Памёр і пахаваны на адным з перасыльных лагпунктаў Марыінскага лагера, РФ. Месца пахавання невядомае. Кенатаф-помнік на магіле маці Веры Блошкінай на старых праваслаўных могілках у Гродна.
- Багушэвіч Францішак (9(21).3.1840 – 15(28).4.1900). Паэт. Пахаваны ў в. Жупраны, Ашмянскага раёна, Гродзенскай вобласці.
- Багушэвіч Юрый (22.4(5.5.).1917 – 18.3.1983). Празаік, драматург. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Паўночныя-1, 62/18/17.
- Бажко Алесь Цімафеевіч (22.10.1918 – 17.4.2013). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?). (Паўночныя-1,19,4,2013?)
- Базыленка (Арахоўская) Ганна Мартынаўна (4.4.1908 – 19.1.1980). Паэтка, мовазнаўца. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска. Паўночныя-1, 45/19/8.
- Байкоў Мікола (10(22).2.1889 – 23.6.1945). Літаратуразнаўца, лінгвіст. Памёр у мінскай турме, паводле адной з версій. Месца пахавання невядомае.
- Бандарына Зінаіда Аляксандраўна (10.11.1909 – 16.4.1959). Паэтка. Сябра СП з 1957 г. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Барадулін Рыгор Іванавіч (24.2.1935 – 2.3.2014). Паэт, перакладчык. Пахаваны на могілках г. Ушачы Віцебскай вобласці.
- Баранавых Сымон Якаўлевіч (1.9.1900 – 10.11.1942). Празаік. Памёр у ГУЛАГу, на Калыме. Месца пахавання невядомае.
- Баранкевіч Іван Міхайлавіч (1888 – 27.6.1942). Празаік, перакладчык. Памёр у ГУЛАГу, Караганда, Казахстан. Месца пахавання невядомае.
- Барашка Ілары (25.7.1905 – 3.6.1968). Празаік, крытык. Пахаваны на Увядзенскіх могілках Масквы, раён Лефортава.
- Баркоўскі Сцяпан Андрэевіч (10.4.1905 – 11.6.1966). Літаратуразнаўца. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Барсток Марына (Марыя) (15.4.1916 – чэрвень 1994). Літаратуразнаўца. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска. П-1, 109/21/17.
- Барскі Аляксандр (Барскі Алесь) (2.11.1930 – 28.3.2022). Паэт, літаратуразнаўца. Пахаваны ў в. Бандары, гміна Міхалова, Беласточчына.
- Баршчэўскі Ян (1796 – 12.3.1851), празаік, паэт. Пахаваны ў Чуднаве, Жытомірская вобл., Украіна. Магіла страчаная, адшуканая ў 2019 годзе магільная пліта захоўваецца ў касцёле.
- Барысенка Васіль Васільевіч (25.4.1904 – 26.7.1984). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1937 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Барысовіч Караль Мечыслававіч (1887 – 1967). Пісьменнік-нашанівец, публіцыст, перакладчык. Памёр у Польшчы.
- Барычэўскі Яўген Іванавіч (17.12.1883 – 12.9.1934). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска (пахаванне страчанае).
- Барэйша Міхась Уладзіміравіч (4.1.1950 – 13.8.1990). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1989 г. Пахаваны на могілках в. Сядлоўцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.
- Бас Ісідар (22(9).12.1913 – ?). Крытык, літаратуразнаўца. У канцы 1970-х выехаў за мяжу. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Басуматрава Святлана Міхайлаўна (22.11.1946 — 29.5.2016). Паэтка. Сябра СП з 1982 г. Памерла ў Бабруйску, пахаваная там жа (?).
- Бахта Рыгор (? – пасля 1936). Пісьменнік, перакладчык. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Бачыла Алесь Міхайлавіч (2.3.1918 – 4.1.1983). Паэт, драматург, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Беларус Пётра, сапр. Яленскі Пётра (? – ?). Пісьменнік-нашанівец. Паводле карэспандэнцый, жыў у в. Міршчына Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета (цяпер Мёрскі раён). Звесткі пра дату смерці і месца пахавання не захаваліся.
- Белы Анатоль Яўхімавіч (10.12.1939 – 14.11.2011). беларускі грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Пахаваны ў Старых Дарогах.
- Белы Сымон Міхайлавіч (26.7.1929 – 18.10.2005). Пісьменнік, заслужаны настаўнік Беларусі. Пахаваны ў г.п. Радашковічы.
- Бельскі Уладзімір Пятровіч (1955 – 2012). Журналіст, празаік, дыпламат. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
- Беляжэнка Барыс Паўлавіч (5.6.1937 – 12.7.2016). Паэт, празаік. Сябра СП з 1979 г. Жыў у Віцебску. Памёр і пахаваны ў Віцебску (?).
- Бечык Варлен Леанідавіч (25.6.1939 – 13.11.1985). Крытык. Пахаваны ў в. Прылукі, Мінскі р-н, Мінская вобл.
- Бірала Захар Якаўлевіч (2(15).2.1906 – 14.9.1993). Паэт, сатырык. Сябра СП з 1980. Пахаваны ў Пухавічах, Мінская вобласць.
- Бірыла Сцёпка (? – ?). Пісьменнік-нашанівец. У 1915-м жыў у Сібіры, магчыма, быў палітзняволеным. Біяграфічныя звесткі не захаваліся.
- Бітэль Пятро Іванавіч (19.6.1912 – 18.10.1991). Перакладчык. Сябра СП з 1985 г. Пахаваны на могілках в. Вішнева, Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
- Блажэнны Веніямін (сапр. Айзенштат Веніямін Міхайлавіч) (15.10.1921 – 31.07.1999). Паэт. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска
- Блакіт (Болтач) Валянцін Уладзіміравіч (7.10.1938 – 7.12.2007). Празаік. Пахаваны на могілках пас. Калодзішчы.
- Блатун Сымон Ціханавіч (10.5.1937 – 3.4.1970). Паэт. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 5/2, рад 2, уч. 21).
- Блісцінаў Міхась Міхайлавіч (6(19).10.1909 – 24.12.1982). Празаік, драматург. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Паўночныя-1, 55/5/4.
- Блус Франц (Ілья Піліпавіч) (? – ?). Паэт ХІХ ст. Паходзіў з сялян Доўгамошскай вол. Быхаўскага павета (цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобл.). Біяграфічныя звесткі пра месца пахавання адсутнічаюць.
- Бобрык Янка (8(21).7.1905 – 25.8.1942). Паэт, крытык. Памёр у блакаду. Пахаваны на Піскароўскіх могілках Санкт-Пецярбурга, РФ.
- Бондар Таіса Мікалаеўна (20.11.1945 – 19.12.2005). Паэтка. Сябра СП з 1978 г. Памерла ў Мінску. Пахаваная на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Бохан Дарафей Дарафеевіч (4.2.1878 – ?). Паэт, празаік. Памёр у Вільні (?). Дата смерці і звесткі пра пахаванне адсутнічаюць.
- Брайцаў Якуб Раманавіч (19.2.1861 – 23.3.1931). Празаік, драматург. Памёр у в. Забялышын Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.
- Бранштэйн Якаў Анатольевіч (10.11.1897 – 29.10.1937). Крытык. Расстраляны органамі НКУС у Мінску 29.10.1937. Магчыма, пахаваны ў Курапатах.
- Броўка Пятрусь Усцінавіч (12(25).6.1905 – 24.3.1980). Паэт, дзяржаўны дзеяч. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Брохес Рахіль Вульфаўна (23.9.1880 – 1941). Празаік, драматург. Загінула ў мінскім гета ў першыя месяцы вайны. Месца пахавання невядомае.
- Бруевіч В. (сапр. Рудніцкі Леанід Іванавіч) (20.10.1884 – ?). Празаік. Пасля 1923 г. лёс невядомы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Брыль Янка (Іван Антонавіч) (22.7(4.8).1917 – 25.7.2006). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1945 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.