- Брэская Ганна (дзяв. Аўсеенка Ганна Яфрэмаўна) (1901 – пасля 1936). Паэтка. Пасля паўторнага арышту мужа ў 1936 г. біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч (12.1.1929 – 28.12.2017). Крытык, літаратуразнаўца. Памёр у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 135-/5/8
- Будзінас Яўген Дамінікавіч (18.2.1944 – 4.10.2007). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1986 г. Памёр у Мінску. Пахаваны ў Дудутках (1,5 км ад в. Дудзічы, Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.).
- Будзька Эдвард (22.3.1882 – 14.8.1958). Паэт, публіцыст. Пахаваны на могілках св. Войцеха ў Чыкага, ЗША.
- Будны Сымон (каля 1530 – 13.1.1593). Перакладчык, пісьменнік-палеміст. Памёр у в. Вішнева, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобласці.
- Бужан Хведар Сілавіч (1896 – ?). Паэт, празаік-малядняковец. Пасля вайны жыў у Чарнаўцах, Украіна. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Бузук Пётр Апанасавіч (19.6(1.7).1891 – 7.12.1938). Пісьменнік, перакладчык, філолаг. Расстраляны органамі НКУС у Волагдзе, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Буйло Канстанцыя Антонаўна (2(14).1.1893 – 4.6.1986). Паэтка. Памерла ў Маскве. Урна з прахам, паводле запавету, перапахаваная на могілках в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл.
- Бураўкін Генадзь Мікалаевіч (28.8.1936 – 30.5.2014). Паэт, дзяржаўны дзеяч. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Бурносаў Васіль Емяльянавіч (18.8.1914 – 19.7.1984). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1951 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 42/19/12.
- Бурсаў Іван Цярэнцьевіч (19.12.1927 – 19.11.2019). Перакладчык, паэт. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Алабушаўскіх могілках Масквы, РФ.
- Бурш Яша, сапр. Анісеровіч Янка (12.9.1929 – 29.1.2007). Паэт, мастак. Пахаваны на Паўночных могілках у Варшаве, Польшча (поле S-II-18, шэраг 6, магіла 16).
- Бур’ян Барыс Іванавіч (7.1.1924 – 8.10.2009). Крытык, празаік. Сябра СП з 1950 г. Пахаваны ў калумбарыі каля крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.
- Бутрым Венанцы (9.9.1936 – 16.8.2003). Паэт, празаік. Пахаваны ў Баранавічах (?).
- Бык Аўдакея Антонаўна (1902 – пасля 1926). Паэтка-маладнякоўка. Біяграфічныя звесткі няпоўныя, дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Быкаў Васіль Уладзіміравіч (19.6.1924 – 22.6.2003). Празаік, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1959 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Быліна Янка, сапр. Семашкевіч Іван (30.10.1883 – 18.2.1956). Пісьменнік-нашанівец. Пахаваны на касцельных могілках в. Бомбля, Падляскае ваяводства, Польшча.
- Бэндэ Лукаш Апанасавіч (1.11.1903 – 23.12.1961). Крытык. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу, РФ.
- Бяганская Ядвіга Іосіфаўна (29.2.1908 – 3.4.1992). Празаік, паэтка, перакладчыца. Вязень ГУЛАГу. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска. П-1, 126/22/18
- Бядуля Змітрок, сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч (23.4.1886 – 3.11.1941). Паэт, празаік. Сябра СП з 1934 г. Памёр і быў пахаваны ва Уральску, РФ. Перапахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Бяласін Яўген Аляксандравіч (9.6.1954 – 10.3.2022). Перакладчык. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам.
- Бялевіч Антон Пятровіч (14(27).5.1914 – 11.4.1978). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1943 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Бярозка Анатоль (сапр. Смаршчок Мацвей) (19.2.1915 – 20.6.2008). Паэт. Пахаваны на каталіцкіх могілках царквы Святога Генрыка ў Мантысэле, Мінесота, ЗША.
- Бярозка Георгій Сяргеевіч (7.9.1905 – 2.11.1982). Празаік, крытык-узвышэнец. Сябра СП з 1945 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках Масквы.
- Бярозкін Рыгор Саламонавіч (3.7.1918 – 1.12.1981). Крытык. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Бяспалы Змітро Аляксандравіч (28.08.1934 – 1999). Празаік. Сябра СП з 1974 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
- Ваданосаў Мікола Міхайлавіч (4.1.1923 – 10.4.2006). Празаік. Сябра СП з 1954 г. Пасля выхаду на пенсію ў 1983 пераехаў у в. Ніўкі Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна. Пахаваны там жа (?).
- Вазіла Аляксандр Цімафеевіч (9.9.1888 – 4.12.1937). Паэт, публіцыст. Расстраляны ва Уладзімірскім ізалятары, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч (17.7.1888 – 16.1.1966). Літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны ў Казані, Татарстан, РФ.
- Вайвадзіш Эдвард Людвігавіч (5.2.1897 – 26.3.2000). Паэт, педагог, дзеяч беларускага замежжа (Латвія). Пахаваны ў Латвіі (?).
- Вакулоўская Лідзія Аляксандраўна (20.2.1926 – 28.8.1991). Празаік, сцэнарыст. Сябра СП з 1965 г. Паводле заўвагі ў слоўніку “Беларускія пісьменнікі”, памерла ў г. Шчорс Чарнігаўскай вобласці, Украіна.
- Валасевіч Эдуард Станіслававіч (12.3.1918 – 2.9.1997). Паэт, драматург. Сябра СП з 1950 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Валахановіч Анатоль Іосіфавіч (17.4.1939 – 23.11.2016). Празаік, журналіст, краязнавец. Пахаваны ў в. Паўлаўшчына, Дзяржынскі раён Мінскай вобласці.
- Валкадаеў Пётр Іванавіч (22.11.1911 – 4.11.1973). Паэт. Сябра СП з 1949 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 10/1, рад 12, уч. 44).
- Вальтар Віктар Бенядзіктавіч (28.7.1902 – 14.4.1931). Празаік. Пахаваны на каталіцкіх могілках Даўгаўпілса, Латвія.
- Вальфсон Сямён Якаўлевіч (8.6.1894 – 1941). Празаік, філосаф. Забіты ў першыя дні захопу Мінска нямецкай арміяй. Месца пахавання невядомае.
- Варава Уладзімір Аляксеевіч (26.7.1896 – 4.5.1929). Празаік, фельетаніст. Пахаваны на Вайсковых могілках (пахаванне страчанае).
- Варановіч Адольф Усцінавіч (15.6.1940 – 2001). Празаік. Сябра СП з 1979 г. Памёр і пахаваны ў в. Мікольцы (Мядзельшчына).
- Васілевіч Алена Сымонаўна (22.12.1922 – 8.8.2021). Празаік. Сябра СП з 1947 г. Пахаваная на могілках в. Ліпнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
- Васілеўская Галіна Ануфрыеўна (15.1.1927 – 6.10.2017). Празаік. Сябра СП з 1970 г. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска.
- Васілеўскі Даніла Мінавіч (17.12.1889 – 28.12.1963). Краязнаўца, літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках у Феадосіі, Крым, Украіна.
- Васілеўскі Іосіф Іосіфавіч (8.12.1911 – 20.4.1994). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны ў Івангорадзе, Ленінградскай вобласці, РФ.
- Васілеўскі Пятро Савельевіч (15.5.1922 – 24.2.2002). Празаік, драматург, сцэнарыст. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Васілёк Міхась, сапр. Касцевіч Міхась Восіпавіч (14.11.1905 – 3.9.1960). Паэт. Сябра СП з 1945 г. Пахаваны каля царквы на старых праваслаўных могілках г. Гродна на вул. Антонава.
- Васілёнак Сяргей Іванавіч (23.9.1902 – 15.4.1982). Літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны ў Маскве.
- Васілёнак Яўген Пятровіч (26.12.1917 – 23.9.1973). Празаік, паэт, перакладчык. Сябра СП з 1953 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 8/1, рад 2, уч. 102).
- Васюкова Галіна Георгіеўна (21.3.1927 – 29.12.2004). Празаік. Сябра СП з 1964 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
- Васючэнка Пятро Васільевіч (15.2.1959 – 25.8.2019). Празаік, драматург, літаратуразнаўца. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (калумбарый).
- Ватацы Ніна Барысаўна (14.5.1908 – 3.8.1997). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1979 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (калумбарый Паўночных могілак, рад №100).
- Верамейчык Уладзімір Міхайлавіч (1.11.1937 – 26.12.1999). Паэт, нарысіст. Сябра СП з 1976 г. Пахаваны на могілках в. Ведрыч Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
- Вераніцын Канстанцін Васілевіч (13.6.1834 – 26.8.1903). Паэт, аўтар паэмы “Тарас на Парнасе”. Пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках Санкт-Пецярбурга, РФ (пахаванне страчанае).
- Верас Зоська, сапр. Сівіцкая Людвіка Антонаўна (30.9.1892 – 8.10.1991). Пісьменніца, мемуарыстка, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1982 г. Пахаваная на могілках Панарай, Вільня, Літва.
- Вечар Алесь Сцяпанавіч (25.3.1905 – 4.4.1985). Паэт, вучоны-біёлаг. Сябра СП з 1978 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Віж (Зайцаў) Мар’ян Міхайлавіч (23.2.1949 – 1999). Празаік, публіцыст. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Віталін Змітро, сапр. Сергіевіч Дзмітрый Іванавіч (8.8.1912 – 4.11.2004). Паэт, празаік. Памёр і пахаваны ў Адэсе, Украіна.
- Вітан-Дубейкаўскі Лявон Іванавіч (19.7.1869 – 6.11.1940). Паэт, архітэктар. Пахаваны на могілках Роса, Вільня, Літоўская Рэспубліка.
- Вітка Васіль, сапр. Крысько Цімох Васілевіч (16.5.1911 – 5.7.1996). Паэт. Сябра СП з 1943 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Паўночныя-1, 96а/5/28
- Віцьбіч Юрка, сапр. Шчарбакоў Серафім Аляксандравіч (15.6.1905 – 4.1.1975). Празаік, эсэіст. Пахаваны на могілках царквы св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Вішнеўская Наталля Вячаславаўна (3.5.1907 – 1.5.1989). Паэтка. Памерла і пахаваная ў Санкт-Пецярбургу (?).
- Вішнеўскі Мікола Аляксеевіч (28.3.1910 – 17.3.1986). Празаік. Сябра СП з 1952 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 62/20/2.
- Волан Андрэй (1530 – 1610). Паэт. Быў пахаваны ў в. Біюцішкі (Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці).
- Вольны Анатоль, сапр. Ажгірэй Анатоль (2.12.1902 – 29.10.1937). Паэт, сцэнарыст, фельетаніст. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Вольскі Артур Вітальевіч (23.9.1924 – 5.9.2002). Празаік, паэт, драматург. Сябра СП з 1955 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Паўночныя-2, 23/5/9.
- Вольскі Віталь Фрыдрыхавіч (5.9.1901 – 22.8.1988). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Паўночныя-1, 76а/14/2.
- Воранаў Мікола Гаўрылавіч (13.12.1936 – 23.1.2005). Празаік. Сябра СП з 1978 г. Памёр у г. Шаркаўшчына, Віцебскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
- Вуль Ялегі Пранціш, сапр. Карафа-Корбут Элігій-Францішак (21.4.1835 – 8.12.1894). Паэт ХІХ ст. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі, Варшава.
- Вышынскі Міхась Антонавіч (27.1.1940 – 18.1.1996). Празаік, крытык. Сябра СП з 1970 г. У 1990-ыя жыў у в. Айнаравічы, Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
- Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч (27.12.1923 – 24.10.1994). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 135/17/22.
- Вярба Вера, сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна. (14.1.1942 – 15.7.2012). Паэтка. Пахаваная на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Вярба Мікола (сапр. Сільвановіч Мікола) (9.4.1917 – 13.7.1975). Паэт, празаік, публіцыст, мастак. Пахаваны на могілках у Вініпегу, правінцыя Манітоба, Канада.
- Вярцінскі Анатоль Ільіч (18.11.1931 – 21.4.2022). Паэт, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч (23.11.1816 – 1884). Паэт. Памёр у Іркуцку, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Вясёлы Касьян, сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч (1886, альбо 1891 – 1916). Драматург. Загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах. Месца пахавання невядомае.
- Вяршынін Мікалай Пятровіч (20.5.1940 – ?.11.2009) Паэт. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (Паўночныя-2).
- Гаварушка Яфім Максімавіч (15.10.1911 – 3.6.1992). Празаік, публіцыст. Пахаваны на могілках г. Смалявічы, Мінскай вобласці.
- Гайдук Мікола (29.5.1931 – 2.9.1998). Празаік, краязнаўца. Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.
- Гайдук Уладзімір (7.9.1941 – 24.2.2012). Паэт. Пахаваны на могілках в. Тарнопаль, гміна Нарэўка, Гайнаўскі павет Падляскага ваяводства, Польшча.
- Галавач Віталь Цімафеевіч (29.4.1929 – ?). Празаік. Сябра СП з 1994 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Галавач Платон Раманавіч (18.4.1903 – 29.10.1937). Празаік, дзяржаўны дзеяч. Расстраляны ў час сталінскага тэрору. Месца пахавання невядомае.
- Галаўчынер Віктар Якаўлевіч (28.6.1905 – 15.7.1961). Драматург, акцёр, рэжысёр. Памёр у Вільні. Пахаваны на Антокальскіх могілках (54°41’51.6″N 25°19’06.7″E; 54.697657, 25.318537).
- Галіна Антось, сапр. Міцкевіч Міхась Міхайлавіч (13.7.1897 – 25.10.1991). Празаік, перакладчык. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, ЗША.
- Галубовіч (Янка Баравы) Іван Іванавіч (26.5.1942 – 19.12.2014). Празаік, публіцыст. Пахаваны на могілках в.Дубравы (Маладзечаншчына).
- Галубок Уладзіслаў, сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (15.5.1882 – 28.9.1937). Празаік, драматург, артыст. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны ў Мінску ў час сталінскага тэрору. Месца пахавання невядомае.
- Галубок Эдуард Уладзіслававіч (1906 – 1943). Крытык, тэатразнаўца. Знік без вестак падчас ІІ сусветнай вайны. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Гамолка Мікола Іванавіч (11.3.1922 – 3.5.1992). Празаік. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны ў в. Астрошыцы Мінскага раёна, Мінскай вобласці.
- Ганчароў Мікола Іванавіч (8.5.1934 – 25.11.1991). Паэт, мастацтвазнаўца. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Ганчарык Міхась Мікалаевіч (24.11.1899 – 11.4.1986). Пісьменнік, маладняковец, пазней вучоны-біёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. (П-1, 62/25/5).
- Гапава Валянціна Ігнатаўна (3.1.1923 – 14.1.2003). Літаратуразнаўца. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска. П-1, 78/5/2.
- Гаранін Лявонцій Якаўлевіч (18.6.1926 – 13.3.2014). Літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Гарановіч Віталь Рыгоравіч (7.1.1952 – 17.4.2012). Паэт, педагог. Пахаваны на могілках в. Рабунь Вілейскага р-на Мінскай вобл..
- Гарбацэвіч Васіль Савіч (19.4.1893 – 17.9.1985). Драматург. Сябра СП з 1981 г. Пахаваны на могілках в. Дукора, Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці.
- Гарбук Вісарыён Сцяпанавіч (24.11.1913 – 8.8.1986). Празаік. Сябра СП з 1963 г. Пахаваны ў Пяцігорску.
- Гардзіцкі Аляксей Кузьміч (2.5.1934 – 24.8.1999). Крытык, публіцыст. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны на могілках в. Камяніца-Жыравецкая, Брэсцкага раёну Брэсцкай вобласці.
- Гардзялкоўская Тэрэза (1854 – 31.5.1933). Перакладчыца і выдавец. Пахаваная на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве, Польшча. (Warszawa, cm. Powązkowski, kwatera 288, rząd 5, miejsce 17: Teresa Gordziałkowska inw. 59193)
- Гародня Алесь, сапр. Функ Аляксандр Эраставіч (8.1.1899 – 12.9.1944). Празаік, крытык. Памёр у зняволенні ў Самаркандскай вобласці, Узбекістан.
- Гарох Янка (каля 1906 – ?). Заходнебеларускі пісьменнік. Дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Гартны Цішка, сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч (4.11.1887 – 11.4.1937). Паэт, празаік, крытык, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1934 г. Памёр у псіхіятрычнай бальніцы ў Магілёве. Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 усталяваны помнік. На магіле жонкі Надзеі Жылуновіч на Усходніх могілках Мінска змешчаны надпіс-кенатаф.
- Гарулёў Мікола Аляксандравіч (6.11.1919 – 7.5.1980). Празаік, драматург. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 16/12/18
- Гарун Алесь, сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч (11.3.1887 – 20.7.1920). Паэт, празаік. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве, Польшча.
- Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч. Навукоўца, публіцыст, мемуарыст, грамадскі дзеяч. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Гарэцкі Максім Іванавіч (18.2.1893 – 10.2.1938). Празаік, крытык, навукоўца. Расстраляны органамі НКУС у турме г. Вязьма, РФ. Месца пахавання невядомае, на месцы турэмных могілак на Дзмітравай гары ў Вязьмы ўсталяваны памятны знак Максіму Гарэцкаму.