Станюта — Хрыстафор Філалет

  • Станюта Аляксандр Аляксандравіч (17.10.1936 – 24.8.2011). Празаік, літаратурны крытык. Сябра СП з 1985 г. Пахаваны побач з маці на Усходніх могілках Мінска.
  • Стаповіч Альбін Мацвеевіч (18.3.1894 – 18.12.1934). Публіцыст, палітык. Пахаваны на старых могілках Роса, Вільня, Літва (сектар 4, пахаванне 88; каардынаты 54°40’13.9″N 25°18’08.6″E; 54.670517, 25.302387)
  • Стары Улас (сапр. Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч) (23.3.1865 – 30.9.1939). Паэт-нашанівец, празаік, фалькларыст. Памёр у в. Шашэльгішкі, пахаваны па суседству ў в. Сужаны, Віленскі раён, Літва. (У Вікіпедыі напісана, што памёр у Вільні і пахаваны на могілках Роса). (Sužionys, 54°59’31.2″N 25°29’49.0″E).
  • Стаховіч Алесь Іосіфавіч (3.7.1907 – 7.2.1956). Празаік. Сябра СП (год прыёму не ўстаноўлены). Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
  • Стацкевіч Фелікс Іванавіч (2.12.1879 – 21.6.1967). Мемуарыст, выдавец, педагог. Пахаваны на Віленскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх праваслаўных могілках, Літва.
  • Сташэўскі Васіль Пятровіч (23.3.1895 – 29.10.1937). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Стралко Валерый Васільевіч (19.12.1938 – 24.3.2019). Перакладчык. Сябра СБП. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
  • Стральцоў Барыс Васілевіч (1.3.1926 – 18.10.2009). Празаік, нарысіст. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Стральцоў Міхась Лявонавіч (14.02.1937 – 28.8.1987). Паэт, празаік, крытык, перакладчык. Сябра СП з 1962 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 5/1, рад 15, уч. 27).
  • Струмень Васіль (сапр. Лебедзеў Аляксандр Мікалаевіч) (1.4.1914 – 25.10.1992). Паэт, празаік. Пахаваны на могілках г. Сарны Ровенскай вобласці, Украіна.
  • Стрыгалёў Міхась Лаўрэнцьевіч (25.5.1938 – 22.12.2005). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1988 г. Жыў у Барысаве, Мінскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
  • Стрыйкоўскі Мацей Станіслаў (1547 – 1593). Гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар. Перад смерцю ў 1586 г. стаў канонікам у горадзе Юрбарку (цяперашні Юрбаркас, Жамойція, Літва). Месца пахавання невядомае.
  • Стрыжак Віктар (19.1.1955 – 11.4.1995). Паэт. Пахаваны на могілках в. Красны Мост Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
  • Стукаліч Уладзімір Казіміравіч (9.11.1856 – 18.10.1918). Літаратуразнаўца, краязнаўца, грамадскі дзеяч. Расстраляны Віцебскай ЧК па справе “Беларускага народнага саюза”. Месца пахавання невядомае.
  • Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч (28.7.1910 – 27.1.1974). Драматург, крытык, акцёр. Сябра СП з 1965 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Стэфановіч Пятро Францавіч (22.6.1922 – 13.6.2006). Празаік, драматург. Сябра СП з 1990 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Субач Ян Сямёнавіч (1912 – 1938?). Паэт. Арыштаваны ў Ленінградзе ў жніўні 1937 г. Далейшыя звесткі адсутнічаюць. Паводле Л. Маракова, верагодна, памёр у ГУЛАГу.
  • Сульянаў Анатоль Канстанцінавіч (3.9.1927 – 5.2.2021). Празаік, мемуарыст. Сябра СП з 1981 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Сурначоў Мікола Мікалаевіч (восень 1917 г. – 20.4.1945). Паэт. Загінуў падчас бою ў ваколіцах Берліна. Пахаваны на брацкіх могілках у г. Бад-Фраенвальдэ, Bad Freienwalde, зямля Брандэнбург, Германія.
  • Сурская Вера Сяргееўна (15.5.1899 – 19.5.1952). Паэтка, драматург, публіцыст. Сябра СП з 1949 г. Пахаваная ў Брэсце (?).
  • Сурта Трафім (? – 1701?). Магілёўскі храніст, аўтар летапісу. Месца пахавання невядомае.
  • Сучок Алесь (сапр. Дабрыян Пётр Навумавіч) (20.10.1916 – 27.8.1993). Пахаваны каля станцыі Азярніца, Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Паводле вікіпедыі, пахаваны на могілках в. Азярніца, 1,5 км ад станцыі “Азярніца”.
  • Суша Якуб (1610 – 4.3.1687). Лацінамоўны пісьменнік, грэка-каталіцкі епіскап. Пахаваны ў Хэлмскім кафедральным саборы, Польшча.
  • Сушко Павел Міхайлавіч (20.11.1909 – 26.9.1974). Паэт. Пахаваны ў в. Сушкі, Міёрскага раёна, Віцебскай вобласці.
  • Сушко Пятро Паўлавіч (1.1.1937 – 20.11.1996). Паэт. Сябра СП з 1984 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Сушынскі Язэп Францавіч (05.1885 – 1967). Мемуарыст, культурны дзеяч, удзельнік І Усебеларускага з’езду, вязень ГУЛАГу. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Сцяцко Павел Уладзіміравіч (5.3.1930 – 23.3.2020). Мовазнаўца, лексікограф. Сябра СБП. Пахаваны на новых гродзенскіх могілках у Аульсе пад Гродна.
  • Сыракомля Уладзіслаў (29.9.1823 – 15.9.1862). Паэт, перакладчык, празаік. Пахаваны на старых могілках Роса ў Вільні, Літва.
  • Сыс Анатоль Ціханавіч (26.10.1959 – 4.5.2005). Паэт. Сябра СБП. Пахаваны на могілках в. Гарошкаў, Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці.
  • Сяднёў Масей Ларывонавіч (1.9.1913 – 5.2.2001). Паэт, празаік. Пахаваны на Беларускіх могілках Саўт-Рывера (Нью-Джэрсі, ЗША).
  • Сядура Уладзімір Ільіч (24.12.1910 – 14.3.1997). Крытык, літаратуразнаўца, празаік. Пахаваны на могілках Расійскай праваслаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью-Ёрк, ЗША).
  • Сямашка Мікола Пятровіч (1914 – 1941). Паэт. Загінуў пры абароне Оршы летам 1941 г. Месца пахавання невядомае.
  • Сямашка Сцяпан Пятровіч (27.7.1898 – 23.9.1965). Празаік. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Сямёнава Ала Іванаўна (9.8.1938 – 18.2.2022). Празаік, літаратурны крытык. Сябра СП з 1982 г. Пахаваная на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
  • Сяркоў Іван Кірэевіч (4.1.1929 – 27.5.1998). Празаік. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны ў Гомелі (?).
  • Сяўрук Пётр Якаўлевіч (1905 – 4.10.1929). Памёр і пахаваны ў Скідзелі, Гродзенскай вобласці (?).
  • Талалай Леў Барысавіч (1906 – 1942). Паэт. Загінуў на фронце. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Тамашова Лілія Фёдараўна (25.6.1924 – 18.5.2016). Літаратуразнаўца. Памерла ў в. Каралёў Стан пад Мінскам. Пахаваная ў Мінску (?).
  • Тамковіч Аляксандр Леанідавіч (9.11.1963 – 4.3.2022). Публіцыст. Сябра СБП. Пахаваны на гарадскіх могілках у Ашмянах Гродзенскай вобласці.
  • Танк Максім (сапр. Скурко Яўген Іванавіч) (17.9.1912 – 1995). Паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1940 г. Пахаваны на могілках в. Пількаўшчына, Мядзельскі раён Мінскай вобласці (Фота narachanka.by).
  • Тапчэўскі Фелікс Феліксавіч (пс. Фэлька з Рукшэніц) (1838? – 29.12.1892). Пахаваны ў в. Рукшаніцы, цяпер в. Глыбачка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. (Надмагілле адшукана ў 1980-ыя гады Г. Каханоўскім і мясцовым настаўнікам І. Законнікавым).
  • Тарас Валянцін Яфімавіч (9.2.1930 – 13.2.2009). Паэт, празаік, публіцыст. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Тарас Ніна Міхайлаўна (сапр. Жданук) (15.5.1916 – 12.12.2006). Паэтка. Сябра СП з 1940 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
  • Тарасаў Кастусь Іванавіч (10.10.1940 – 20.3.2010). Празаік. Сябра СП з 1982 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 4/2, рад 1, уч. 21).
  • Тарасюк Любоў Канстанцінаўна (7.12.1953 – 16.6.2006). Паэтка, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1981 г. Пахаваная на могілках в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
  • Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (20.1.1892 – 29.11.1938). Перакладчык, мовазнаўца, палітык, дзяржаўны дзеяч. Расстраляны органамі НКУС у Мінску (?). Месца пахавання невядомае.
  • Тармола-Мірскі Раман Якубавіч (5.4.1936 – 25.6.2011). Паэт, сцэнарыст. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны ў Міры, Мінскай вобласці.
  • Татур Генрык Хрыстафоравіч (1846 – 1907). Перакладчык, археолаг, гісторык. Памёр і пахаваны ў Мінску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Татур Мікола Іванавіч (3.3.1919 – 24.03.2001). Перакладчык, паэт, крытык. Сябра СП з 1953 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Таўбін Юлій (Юдэль) Абрамавіч (15.9.1911 – 30.10.1937). Паэт, перакладчык. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Таўлай Валянцін Паўлавіч (8.2.1914 – 27.4.1947). Паэт. Сябра СП з 1941 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
  • Ткачоў Васіль Юр’евіч (1.1.1948 – 13.2.2022). Празаік, драматург. Сябра СП з 1989 г. Пахаваны ў Гомелі (?).
  • Ткачоў Мікола Гаўрылавіч (8.3.1918 – 20.4.1979). Празаік. Сябра СП з 1948 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Ткачоў Міхась Аляксандравіч (10.3.1942 – 31.10.1992). Гісторык, пісьменнік, публіцыст, палітык. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Ткачоў Павел Іванавіч (3.9.1930 – 1.1.1998). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1964 г.
  • Траецкі Аляксей (1900 – 23.9.1937). Празаік, драматург. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Трасцянскі Віктар Сцяпанавіч (5.12.1924 – 11.10.2008). Паэт, празаік. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Трашчкоўская Зоф’я (у дзяв. Манькоўская, пісала пад псеўд. Адам М-скі) (1847 – 7.11.1911). Паэтка, перакладчыца. Пахаваная на могілках в. Бабоўня, Капыльскі раён Мінскай вобласці (магчыма, у Ірыны Багдановіч фота ёсць).
  • Траяноўскі Алесь Пятровіч (22.9.1925 – 18.3.2005). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1990 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
  • Трубніцкі Юрый (1680? – 1747). Летапісец, храніст. Аўтар магілёўскай хронікі. Месца пахавання невядомае.
  • Трус Паўлюк Адамавіч (6.5.1904 – 30.8.1929). Паэт. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
  • Трыхманенка Віктар Фёдаравіч (10.5.1923 – 27.10.1998). Празаік. Сябра з 1962 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Тулупава Анэля Іванаўна (па мужу Лісоўская, у пострыгу – манахіня Неаніла) (1.2.1938 – 30.7.2001). Сябра СП з 1977 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
  • Тумаш Вітаўт (20.12.1910 – 27.4.1998). Гісторык, выдавец, рэдактар. Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў Нью-Джэрсі, ЗША.
  • Туміловіч Янка (Іван Людвігавіч) (19.9.1905 – 21.1.1938). Паэт. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Тычына Міхась Аляксандравіч (10.2.1943 – 7.11.2022). Празаік, крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1976 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Тэйф Майсей Саламонавіч (4.9.1904 – 23.12.1966). Паэт, празаік. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках Масквы, РФ.
  • Уксусаў Дзмітрый Ільіч (15.5.1915 – 19.9.1989). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Уласаў Аляксандр Мікітавіч (28.8.1874 – 11.3.1941). Публіцыст, мемуарыст, рэдактар, палітык. Вязень ГУЛАГу. Памёр ад «параліча сэрца» (паводле даведкі) на ст. Марыінск (цяпер Кемераўская вобласць; паводле іншых звестак — на этапе ў г. Арол ці Рэспубліцы Марый Эл, РФ).
  • Улашчык Мікалай Мікалаевіч (14.2.1906 – 14.11.1986). Гісторык, мемуарыст. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 3/1, рад 6, уч. 81).
  • Умястоўскі Францішак (10.2.1882 – 10.1940). Празаік, паэт, публіцыст. Пісаў пад псеўданімам “Дзядзька Пранук”. Расстраляны органамі НКУС у Катыні, Смаленская вобласць, РФ.
  • Усікаў Якуб Кірылавіч (20.9.1919 – 30.11.1995). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1951 г. Пахаваны ў Магілёве (?).
  • Ушакоў Андрэй Фёдаравіч (16.10.1912 – 7.1941). Паэт. Загінуў падчас пераправы праз Сож у пачатку вайны.
  • Фактаровіч Давід Яўсеевіч (23.9.1917 – 28.2.1993). Літаратуразнаўца. Пахаваны на Дамадзедаўскіх могілках Масквы, РФ.
  • Фальскі Мар’ян (7.12.1881 – 8.10.1974). Перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Перакладаў пад псеўд. Янка Сваяк. Пахаваны на Вайсковых могілках Павонзкі, Варшава, Польшча.
  • Фамін Сяргей Уладзіміравіч (12.5.1906 – 4.12.1941). Паэт. Вязень ГУЛАГу. Расстраляны ва Ухтпечлагу, пас. Ярэга, Рэспубліка Комі, РФ. Месца пахавання невядомае.
  • Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (5.9.1893 – 8.6.1956). Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Пахаваны на старых могілках у Лодзі, Польшча.
  • Фатнеў Юрый Сяргеевіч (10.2.1938 – 22.5.2019). Паэт, публіцыст. Сябра СП з 1967 г. Памёр і пахаваны ў Гомелі (?).
  • Федароўскі Міхал Адольфавіч (1.9.1853 – 10.6.1923). Фалькларыст. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі, Варшава, Польшча.
  • Федасеенка Уладзімір Канстанцінавіч (22.4.1926 – 3.1.2018). Празаік. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Федзюковіч Мікола Мікалаевіч (22.5.1943 – 8.1.1997). Паэт, перакладчык. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Фіглоўская Любоў Іванаўна (30.8.1908 – 12.10.1979). Літаратуразнаўца. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска.
  • Філатаў Аляксей Георгіевіч (Леанід Філатаў) (13.5.1939 – 16.3.2023). Празаік, педагог. Пахаваны на могілках каля в. Каменная, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
  • Філіповіч Марыя Канстанцінаўна (1.1.1947 – 16.2.2003). Празаік. Сябра СП з 1987 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (?). (Была галоўрэдам газеты “Воскресеніе”).
  • Фінкель Уры Гіршавіч (8.10.1896 – 5.12.1957). Крытык, літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны на Усходніх могілках Мінска (?).
  • Фядосік Анатоль Сямёнавіч (7.2.1926 – 18.1.2005). Фалькларыст, крытык. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. 
  • Хадановіч Ігар Піліпавіч (10.6.1940 – 9.1.1966). Празаік. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч (7.3.1912 – 14.8.1975). Празаік, паэт, перакладчык. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Хадыка Уладзімір Марцінавіч (3.1.1905 – 1.7.1940). Паэт, перакладчык. Вязень ГУЛАГу. Трагічна загінуў у лагеры. Паводле звестак С. Шушкевіча, у Новасібірскай вобласці, РФ. Паводле іншых, на пабудове чыгункі каля Улан-Удэ, Бурація, РФ. Месца пахавання невядомае.
  • Харкоў Пётр Андрэевіч (15.8.1922 – 10.1.1983). Драматург, паэт. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Харужая Вера Захараўна (27.9.1903 – 12.1942). Публіцыстка, грамадскі дзеяч. Забітая нямецкімі акупацыйнымі органамі ў Віцебску. Месца пахавання невядомае.
  • Харык Ізі (Ісак Давыдавіч) (17.3.1898 – 29.10.1937). Паэт, крытык, рэдактар. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Хатулёў Пятро Фёдаравіч (29.6.1912 – 29.10.1937). Крытык. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Хаўратовіч Віктар Кандратавіч (22.6.1934 – 17.10.1991). Паэт. Сябра СП з 1986 г. Пахаваны на могілках г.п. Бялынічы Магілёўскай вобласці.
  • Хацкевіч Рыгор Мікітавіч (27.2.1911 – 9.8.1979). Пахаваны на могілках в. Дакудава Крупскага раёна Мінскай вобласці.
  • Хведаровіч Мікола (сапр. Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч) (6.4.1904 – 20.8.1981). Паэт. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Хлябцэвіч Яўген Іванавіч (6.8.1884 – 20.10.1953). Мемуарыст, крытык, публіцыст, бібліятэказнаўца. Памёр і пахаваны ў Маскве, РФ (?).
  • Хомчанка Васіль Фёдаравіч (12.1.1919 – 4.11.1992). Празаік. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Храптовіч Яўхім (4.1.1729 – 4.3.1812). Паэт, перакладчык, навуковец, дзяржаўны дзеяч. Пахаваны ў касцёле капуцынаў у Варшаве, Польшча.
  • Хромчанка Кузьма Рыгоравіч (25.10.1929 – 25.10.2009). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1983 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам. Сектар 149, шэраг 8, месца 4.
  • Хрыстафор Філалет (сапр. Бранеўскі Марцін) (канец ХVI – першая траціна XVII стст.). Пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.