Навуменка — Ралько

  • Навуменка Іван Якаўлевіч (16.2.1925 – 17.12.2006). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
  • Нагродскі Зыгмунт Вінцэнтавіч (1866 – 25.3.1937). Культурны дзеяч, мецэнат беларускай культуры, паэт. Пахаваны ў Вільні на старых могілках Роса ў сямейным склепе Нагродскіх (злева ад капліцы паўстанцаў).
  • Налівайка Алесь Міхайлавіч (20.10.1922 – ?). Літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Насовіч Іван Іванавіч (7.10.1788 – 6.8.1877). Лексікограф, паэт, мемуарыст. Пахаваны на могілках Тупічэўскага манастыра ў Мсціславе. Знесеныя ў пасляваенны час, цяпер тэрыторыя масласырзавода.
  • Наўроцкі Алесь Піліпавіч (12.2.1937 – 24.4.2012). Паэт, празаік. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Нафрановіч Аркадзь Іосіфавіч (26.4.1936 – 15.3.2015). Паэт, педагог. Памёр у в. Камаі, Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
  • Незабітоўскі Станіслаў (24.9.1641 – 26.7.1717). Мемуарыст, грамадскі дзеяч. Памёр і пахаваны ў Наваградку.
  • Непачаловіч Янка Данілавіч (25.5.1917 – 3.7.1969). Паэт. Сябра СП з 1958 г. Пахаваны на могілках в. Мінкавічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
  • Нёманскі Янка (сапр. Пятровіч Іван Андрэевіч). (12.4.1890 – 30.10.1937). Празаік, дзяржаўны дзеяч. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Нікановіч Мікола Уладзіміравіч (15.4.1902 – пасля 10.1944). Празаік, перакладчык. Прапаў без вестак у час вайны на тэрыторыі Чэхіі.
  • Нікіфаровіч Ванкарэм Валяр’янавіч (15.11.1934 – 2.10.2011). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1972 г. Пахаваны ў Чыкага, штат Ілінойс, ЗША.
  • Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч (17.5.1845 – 10.6.1910). Фалькларыст, літаратар. Памёр і пахаваны ў Віцебску. Месца пахавання невядомае (?).
  • Новік Алеся Язэпаўна (1907 – пасля 1926). Паэтка-маладнякоўка, сябра Барысаўскай філіі “Маладняка”. Пасля 1926 г. біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Новік Ганна Аляксееўна (25.3.1914 – 1997). Паэтка. Сябра СП з 1960 г. Пахаваная на Вілейскіх гарадскіх могілках каля вёскі Снежкава.
  • Новік-Пяюн Сяргей (27.8.1906 – 26.8.1994). Паэт, публіцыст. Сябра СП з 1984 г. Пахаваны на могілках в. Лявонавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
  • Новікаў Іван Рыгоравіч (21.1.1918 – 22.2.2001). Празаік. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Новіч А. (сапр. Цехановіч А. альбо Ціхановіч А.). Пісьменнік-нашанівец, аўтар кніг “У дому лепей”, “Амерыканец”. Біяграфічныя звесткі фрагментарныя. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч (24.7.1929 – 17.10.1973). Паэт, празаік. Сябра СП з 1958 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.
  • Няфёд Уладзімір Іванавіч (27.1.1916 – 23.4.1999). Драматург, крытык. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Няхай Рыгор Восіпавіч (5.12.1914 – 25.7.1991). Паэт, празаік. Сябра СП з 1946 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Оршын Андрэй (верагодна, Яфімаў Аляксей Іванавіч). (1874 – да 10.2.1936). Празаік. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска (?).
  • Паваротны Дзмітрый Сямёнавіч (? – пасля 1935). Публіцыст. Вязень ГУЛАГу. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Падабед Язэп Тодаравіч (лістапад 1905 – пасля 1936). Паэт, вязень сталінскіх лагероў. Верагодна, памёр у ГУЛАГу. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Пазняк Янка Аляксандравіч (1887, або 19 лютага 1895, або 1897 г. – 1940). Ахвяра сталінскага тэрору. Верагодна, расстраляны органамі НКУС у Мінску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Палескі Вячаслаў (сапр. Станкевіч Вячаслаў Пятровіч) (3.11.1912 – 18.6.1971). Драматург, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1949 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Палітыка Дзмітрый Антонавіч (15.5.1915 – 18.4.1965). Літаратуразнаўца, паэт. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Палтаран Вера Сямёнаўна (28.3.1919 – 28.3.1989). Крытык, празаік, эсэістка. Сябра СП з 1966 г. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
  • Палуян Сяргей Епіфанавіч (19.10.1890 – 20.4.1910). Паэт, празаік, крытык, публіцыст. Пахаваны на Байкаўскіх могілках Кіева, Украіна. Месца пахавання страчанае.
  • Пальчэўскі Алесь Восіпавіч (16.1.1905 – 26.4.1979). Празаік. Сябра СП з 1956 г. Пахаваны на могілках в. Прусінава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.
  • Панамарова (Янчанка) Наталля Васілеўна (1897 – пасля 1930). Паэтка, празаік. Друкавалася пад псеўданімпм Хмарка. Пасля 1930 г. звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Панамароў Валянцін Георгіевіч (6.7.1923 – 2007). Празаік. Сябра СП з 1965 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Панцюшэнка Ціхан Антонавіч (20.8.1921 – 3.8.2004). Празаік. Сябра СП з 1992 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Панчанка Іван Трахімавіч (24.5.1928 – сакавік 2005). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1981 г. Пахаваны ў Смалявічах Мінскай вобласці.
  • Панчанка Пімен Емяльянавіч (23.8.1917 – 2.4.1995) Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1938 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Папковіч Уладзімір Антонавіч (25.3.1935 – 10.4.2021). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1981 г.  Пахаваны ў Віцебску (?).
  • Папоў Георгій Лявонцьевіч (3.5.1918 – 9.8.1995). Празаік, драматург. Сябра СП з 1959 г. Пахаваны ў Калодзішчах Мінскага раёна.
  • Парахневіч Міхась Прохаравіч (20.8.1934 – 12.11.2001). Паэт, празаік. Сябра СП з 1974 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Пархута Яраслаў Сільвестравіч (8.3.1930 – 20.3.1996). Празаік, эсэіст. Сябра СП з 1982 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
  • Парэцкі Якаў Ільіч (29.9.1913 – 13.11.1992). Літаратуразнаўца, перакладчык.  Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Паслядовіч Макар Трафімавіч (21.8.1906 – 30.12.1984). Празаік. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 12/1, рад 20, уч. 5).
  • Паўлаў Уладзімір Андрэевіч (25.10.1935 – восень 2020). Паэт, перакладчык. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Паўлёнак Барыс Уладзіміравіч (12.11.1923 – 17.5.2012). Празаік, сцэнарыст. Памёр і пахаваны ў Маскве.
  • Паўловіч Альберт Францавіч (11.11.1875 – 17.3.1951). Паэт, драматург. Пахаваны на старых Маскоўскіх (Нікіцкіх) могілках г. Курска, РФ.
  • Паўлюкоўскі Уладзіслаў (13.5.1895 – 8.9. ці 8.11.1955). Паэт, празаік, мастак. Пахаваны на старых могілках Роса ў Вільні, Літва (сектар 13, пахаванне 792; каардынаты 54°40’02.6″N 25°18’17.9″E; 54.667381, 25.304974).
  • Паўлюкявічус (Джугас) Банавентура (1896 – 29.11.1938). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1934 г. Пісаў на літоўскай і беларускай. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Пацей Іпацій Львовіч (12.4.1541 – 18.7.1613). Пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч. Пахаваны ў Свята-Успенскім саборы ў г. Уладзімір, Валынская вобласць, Украіна.
  • Пацяюк Мікола Іванавіч (24.12.1938 – 2021). Паэт. Сябра СБП. Пахаваны на могілках в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
  • Пачопка Янка Пятровіч (8.1.1890 – 26.5.1977). Паэт, празаік, фалькларыст. Пахаваны на могілках в. Малінаўка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
  • Пашкевіч Мікалай Арсенавіч (20.5.1936 – 14.3.1972). Краязнаўца, літаратуразнаўца, педагог. Пахаваны на могілках в. Гарадзішча Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
  • Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч (12.12.1924 – 5.2.2003). Крытык. Сябра СП з 1958 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Пашкевіч Ян Казімір (? – ?). Паэт пачатку 17 ст. Аўтар верша “Польска квітнет лаціною”. Біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Пельгрымоўскі Гальяш (1564 – пасля 17.8.1604). Паэт, дыпламат, аўтар твора “Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601”, польска-беларускага па мове. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Перкін Навум Саламонавіч (15.2.1912 – 2.10.1976). Літаратуразнаўца, празаік. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Пестрак Піліп Сямёнавіч (27.11.1903 – 22.8.1978). Празаік, паэт. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Петрашкевіч Алесь Лявонавіч (1.5.1930 – 23.8.2012). Празаік, драматург. Сябра СП з 1974 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
  • Петрашкевіч Альфонс Баляслававіч (1894 – 20.5.1918). Пахаваны ў фальварку Вінцантова Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
  • Петрукоў Міхалка (сапр. Лотыш Міхась Пятровіч) (1880 – 1947). Літаратар-нашанівец. Верагодна, быў пахаваны ў Івянцы.
  • Петручук Васіль Уладзіміравіч (23.8.1926 – 19.1.2019). Празаік. Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.
  • Пецюкевіч Мар’ян (24.9.1904 – 25.9.1983). Мемуарыст, этнограф. Пахаваны на могілках св. Ежы ў Торуні, Польшча.
  • Півавараў Зяма Раманавіч (Залман Рувімавіч) (5.6.1910 – 29.10.1937). Паэт, перакладчык. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Пігулеўскі Уладзімір Васільевіч (9.3.1889 – 17.6.1958). Драматург, перакладчык, крытык. Пахаваны на могілках Райніса ў Рызе, Латвія.
  • Піліпаў Іван (сапр. Нялепка Язэп Піліпавіч) (1879 – пасля 1920). Паэт, празаік, публіцыст-нашанівец. Жыў у Вільні, пасля 1920 г. лёс невядомы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Пінчук Аркадзь Фёдаравіч (11.1.1930 – 11.3.2008). Празаік, драматург. Сябра СП з 1969 г. Жыў у Санкт-Пецярбургу, РФ у апошнія гады жыцця. Пахаваны там жа (?).
  • Пісьмянкоў Алесь Уладзіміравіч (25.2.1957 – 23.4.2004). Паэт. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
  • Піятуховіч Міхайла Мікалаевіч (23.2.1891 – 20.12.1937). Літаратуразнаўца. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
  • Платнер Ісак Хаймавіч (17.11.1895 – 26.7.1961). Паэт, празаік. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
  • Плашчынскі Ізыдар Паўлавіч (1908 – 25.2.1986). Літаратурны крытык. Пахаваны ў Нью-Джэрзі, ЗША (?).
  • Плоткін Піня (Пінхус Абрамавіч) (10.3.1915 – 27.9.2009). Паэт. Нарадзіўся і жыў у Бабруйску. У 1992 годзе эміграваў у ЗША. Месца пахавання невядомае (?).
  • Плуг Адам (сапр. Пяткевіч Антон Антонавіч) (23.10.1823 – 2.11.1903). Беларускі пісьменнік ХІХ ст. Пахаваны на могілках Павонзкі, Варшава, Польшча.
  • Полацкі Сімяон (12.12.1629 – 25.8.1680). Паэт, рэлігійны дзеяч, педагог, друкар. Пахаваны ў ніжняй царкве сабора Заіконаспаскага манастыра ў Маскве, РФ (вул. Нікольская, 7-9, праезд да ст.м. “Тэатральная”).
  • Пракопчык Леанід Цімафеевіч (14.11.1933 – 7.12.1998). Празаік, драматург, сцэнарыст. Сябра СП з 1994 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Прануза Паўлюк (Павел Кузьміч) (18.3.1918 – 14.3.2007). Паэт. Сябра СП з 1974 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска (калумбарый).
  • Праскураў Васіль Фёдаравіч (25.8.1926 – 22.5.1987). Празаік, паэт, публіцыст. Сябра СП з 1987 г. Пахаваны на могілках г. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць.
  • Прашковіч Мікола Іванавіч (4.5.1932 – 2.2.1983). Літаратуразнаўца, крытык, перакладчык. Пахаваны на могілках в. Асмолаўка, Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.
  • Прокша Леанід Януаравіч (19.4.1912 – 9.12.1994). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Просты Пётра (сапр. Бобіч Ільдэфонс) (22.1.1890 – 28.4.1944). Празаік, драматург, перакладчык, рэлігійны дзеяч. Пахаваны каля Петрапаўлаўскага касцёла ў Іўі, Гродзенская вобласць.
  • Пруднікаў Алесь Трафімавіч (14.4.1910 – 5.8.1941). Паэт. Загінуў падчас бою каля в. Утукі, Пятроўскае сельскае паселішча, Кандапожскага раёна, Рэспубліка Карэлія, РФ.
  • Пруднікаў Павел Іванавіч (14.7.1911 – 16.3.2000). Паэт, празаік. Сябра СП з 1971 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
  • Прыходзька Пятро Фёдаравіч (25.2.1920 – 30.11.2006). Паэт. Сябра СП з 1947 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Пташнікаў Іван Мікалаевіч (7.10.1932 – 28.7.2016). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1959 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Пушкарэвіч Канстанцін Аляксеевіч (3.11.1890 – 3.2.1942). Літаратуразнаўца, перакладчык. Памёр у блакаду Санкт-Пецярбурга. Месца пахавання невядомае (?).
  • Пушча Язэп (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (20.5.1902 – 14.9.1964). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1958 г. Пахаваны на могілках в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.
  • Пфляўмбаўм Яўгенія Эргардаўна (1.11.1908 – 13.11.1996). Паэтка. Сябра СП з 1989 г. Пахаваная на могілках вёскі Паперня Мінскага раёну Мінскай вобласці
  • Пшчолка Аляксандр Раманавіч (1869 – 1943). Празаік. Памёр у пасёлку Старая Таропа, Заходнедзвінскага раёну Цвярской вобласці, РФ. Пахаваны там жа (?).
  • Пшыркоў Юльян Сяргеевіч (31.10.1912 – 23.12.1980). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1950 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Пысін Аляксей Васілевіч (22.3.1920 – 27.8.1981). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1950 г. Пахаваны на Цэнтральных могілках г. Магілёва па вул. Лазарэнкі.
  • Пянкрат Міхась Міхайлавіч (28.8.1918 – 22.11.2001). Паэт. Сябра СП з 1951 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска (калумбарый).
  • Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч (30.3.1931 – 11.3.2022). Літаратуразнаўца, празаік, крытык. Сябра СП з 1971 г. Пахаваны на могілках мястэчка Новы Свержань, Стаўбцоўскага раёну Мінскай вобласці. Па цэнтральнай алеі ўверх, не даходзячы да мемарыяльнага пахавання польскіх жаўнераў 1920 г., направа, трэці рад ад верху (Фота А. Петрушкевіч).
  • Пяткевіч Андрэй (13.6.1966 – 29.4.1995). Паэт. Пахаваны на праваслаўных могілках ва Уселюбе, Наваградскі раён Гродзенскай вобласці (фота А. Петрушкевіч).
  • Пятроўскі Ян Дзям’янавіч (20.1.1905 – 19.1.2001). Перакладчык, празаік. Пахаваны ў Гэйнсвіле, штат Фларыда, ЗША.
  • Рабкевіч Валянцін (15.2.1937 – 6.2.1995). Перакладчык, паэт. Сябра СП з 1983 г. Пахаваны на радзіме, на могілках в. Аксаміты Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
  • Равінскі Вікенцій Паўлавіч (1786 – 1855). Паэт, найбольш верагодны аўтар паэмы “Энэіда навыварат”. Пахаваны ў в. Спас-Вуглы, Траццякоўскага сельскага паселішча Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці, РФ. Паводле некаторых звестак, быў пахаваны ў мясцовай царкве.
  • Рагуцкі Уладзімір Лаўрынавіч (19.12.1917 – 1941). Паэт. Загінуў на фронце. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Радкевіч Яўген Рыгоравіч (3.10.1937 – 3.1.1999). Празаік. Сябра СП з 1975 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Разанаў Алесь Сцяпанавіч (5.12.1947 – 26.8.2021). Паэт, перакладчык, мысляр. Сябра СП з 1972 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  • Разанаў Іван Іванавіч (10.11.1924 – ?). Літаратуразнаўца. З 1991 г. жыў у Кіславодску, Стаўрапольскага краю, РФ. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
  • Ракаў Віктар Афанасьевіч (22.1.1935 – 10.6.2000). Паэт. Сябра СП з 1979 г. Пахаваны на могілках пас. Міханавічы, Мінскага раёна, Мінскай вобласці.
  • Ракіта Сяргей (сапр. Законнікаў Сяргей Васілевіч) (15.10.1909 – 23.3.1942). Паэт. Загінуў на лесапавале ў УнжЛАГу, пасёлку Сухабязводнае Сямёнаўскай акругі Ніжагародскай вобласці, РФ. Месца пахавання невядомае.
  • Ракітны Мікола (сапр. Новікаў Мікалай Ісакавіч) (15.4.1920 – 2.8.2000). Празаік. Сябра СП з 1950 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
  • Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (14.4.1885 – 27.11.1938). Публіцыст, перакладчык, паэт, грамадскі дзеяч. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае. Памятны камень усталяваны ў роднай в. Максімаўка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
  • Ралько Іван Дзмітрыевіч (21.11.1929 – 27.12.1979). Літаратуразнаўца, крытык, паэт. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.