- Хурсік Віктар Уладзіміравіч (9.5.1953 – 6.1.2023). Публіцыст, выдавец. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Хурсік Сымон Аляксеевіч (13.2.1902 – 31.3.1972). Празаік, перакладчык. Вязень ГУЛАГу. Памёр у Карагандзе, Казахстан.
- Цадроўскі Ян (3.3.1617 – пасля 1682). Мемуарыст, грамадскі дзеяч. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Цамблак Грыгорый (1365? – 1419?). Рэлігійны пісьменнік, царкоўны дзеяч. Дата смерці месца пахавання невядомыя. Верагодна, памёр каля другой паловы 1418 – пачатку 1419 г., магчыма, у сваёй рэзідэнцыі ў Наваградку.
- Цапрынская Алена (у літоўскіх публікацыях Цэпрынскайтэ) (каля 1880-га – каля 1930-га). Паэтка. Пісала і публікавала творы па-беларуску, літоўску і польску. Пасля 1929 г. звесткі пра жыццё і дзейнасць адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Цётка (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (15.7.1876 – 17.2.1916). Паэтка, празаік, палітычная і культурніцкая дзяячка. Пахаваная на могілках в. Стары Двор, Шчучынскага раёну Васілішкаўскага сельсавета Гродзенскай вобласці.
- Цімашкова Любоў Яфімаўна (25.3.1913 – снежань 1978). Літаратуразнаўца, крытык. Пахаваная на могілках в. Насовічы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
- Цітоў Анатоль Кірылавіч (27.11.1947 – 5.1.2021). Гісторык, публіцыст. Сябра СБП. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 2/1, рад 13, уч. 87; магіла не знойдзеная; магчыма, помнік на стадыі ўсталявання).
- Цітоў Канстанцін Маркавіч (26.10.1905 – 13.4.1972). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 7/1, рад 11, уч. 59).
- Цішчанка Іван Кірылавіч (22.5.1930 – 24.2.2001). Фалькларыст, літаратуразнаўца, крытык. Пахаваны на могілках в. Улукі Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
- Цулукідзе Тамара Рыгораўна (19.12.1903 – 9.2.1991). Празаік, драматург, крытык, перакладчыца. Сябра СП з 1967 г. Пахаваная ў Тбілісі, Грузія.
- Цыпіс Навум Фроімавіч (6.5.1935 – 27.3.2014). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1994 г. Пахаваны ў Брэмене, Германія.
- Цыплюк Сяргей Фёдаравіч (25.1.1937 – 16.8.2021). Празаік. Пахаваны на могілках “Плоска” ў Брэсце.
- Цыхун Апанас Пятровіч (5.5.1910 – 5.3.2005). Краязнаўца, фалькларыст, паэт. Пахаваны на азотаўскіх могілках “Сакрэт” на праспекце Касманаўтаў у Гродна.
- Цэлеш Мікола Яфімавіч (25.7.1900 – 1976?). Празаік, перакладчык. Знік без вестак у 1976 годзе ў Нью-Ёрку, ЗША. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Цяжкі Артур Іосіфавіч (23.7.1943 – 5.4.1984). Празаік. Сябра СП з 1982 г. Пахаваны на могілках в. Нястанішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Цяпінскі Васіль (1530я/1540я – 1600?). Перакладчык, публіцыст, асветнік. Верагодна, быў пахаваны ў родавым маёнтку Цяпіна, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці.
- Цяцерскі Міхал (? – 12.9.1797). Драматург. Месца пахавання невядомае (?).
- Чабан Тамара Канстанцінаўна (31.5.1952 – 20.3.1992). Літаратурны крытык, літаратуразнаўца. Пахаваная на могілках пас. Ракаў Мінскага раёна Мінскай вобласці.
- Чабор Янка (сапр. Патаповіч Іван Сцяпанавіч) (11.7.1911 – 1943?). Паэт, грамадскі дзеяч. Верагодна, загінуў у ГУЛАГу. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Чавускі Міхась (Майсей Моталевіч) (25.12.1904 – 1.7.1984). Празаік, драматург. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Чапега Уладзімір Пятровіч (18.6.1939 – 24.5.2014). Перакладчык. Пахаваны ў г. Нойштрэліц, Мэкленбург-Зэенплятэ, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Германія.
- Чаржынскі Уладзіслаў Вікенцьевіч (15.5.1897 – 2.4.1974). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на Арскіх могілках у Казані, Рэспубліка Татарстан, РФ.
- Чарказян Ганад Бадрыевіч (18.10.1946 – 7.11.2021). Паэт, перакладчык. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Чаркасаў Анатоль Паўлавіч (28.11.1928 – 4.11.2000). Празаік, нарысіст, перакладчык. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Чарноцкі Напалеон Казіміравіч (13.7.1866 – 14.2.1937). Памёр у в. Вялікая Лябёдка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
- Чарнушэвіч Нічыпар Фёдаравіч (14.11.1900 – 18.2.1967). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Чарнышэвіч Аркадзь Дзмітрыевіч (8.8.1912 – 18.1.1967). Празаік. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Чарнышэвіч Хведар Іосіфавіч (1880-я – пасля 1919). Паэт, перакладчык. Пасля 1919 г. жыў каля Нясвіжа. Далейшыя біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Чарняўская-Гарэцкая Леаніла Усцінаўна (16.11.1893 – 26.9.1976). Празаік, перакладчыца. Пахаваная на Паўднёвых могілках Санкт-Пецярбурга, РФ.
- Чарняўскі Міхась Міхайлавіч (7.3.1938 – 20.1.2013). Гісторык, празаік. Сябра СБП. Пахаваны ў в. Круці Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
- Чарот Міхась (Кудзелька Міхась Сымонавіч) (7.11.1896 – 29.10.1937). Паэт, грамадскі дзеяч. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Чачот Ян (7.7.1796 – 23.8.1847). Паэт, фалькларыст. Пахаваны ў в. Ратніча (цяпер у складзе Друскенік), Літва.
- Чорны Кузьма (Раманоўскі Мікалай Карлавіч) (24.6.1900 – 22.11.1944). Празаік, перакладчык, эсэіст. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Чыгрын Іван Пятровіч (10.4.1931 – 26.8.2006). Крытык, літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч (21.12.1934 – 5.1.1996). Празаік. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Чыквін Ян (18.5.1940 – 14.11.2022). Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, выдавец. Пахаваны на праваслаўных могілках у Бельску-Падляскім, Падляскае ваяводства, Польшча.
- Чырвань Іда (сапр. Кобрык Зінаіда Гервасьеўна) (1906/1907 – чэрвень 1941 г.). Паэтка. Памерла ад сардэчнага прыступу ў Мінеральных Водах, Стаўрапольскі край, РФ праз некалькі дзён пасля пачатку нямецкага ўварвання ў Беларусь. Пахаваная там жа (?).
- Чэрня Хведар Мікалаевіч (10.6.1939 – 16.3.1983). Паэт. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Шабалін Аляксандр Андрэевіч (15.7.1938 – 12.2013). Празаік, публіцыст. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Шабан Яўген Пятровіч (29.12.1936 – 30.7.1982). Драматург, паэт, акцёр, рэжысёр. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Шаблоўская Ірына Вікенцьеўна (12.12.1939 – 25.3.2004). Літаратуразнаўца, перакладчыца. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
- Шальманаў Іван Ігнатавіч (5.9.1936 – 10.7.1993). Празаік. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Шамякін Іван Пятровіч (30.1.1921 – 14.10.2004). Празаік. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Шантыр Фабіян Гіляравіч (4.2.1887 – 29.5.1920). Празаік, паэт, філосаф, палітык. Расстраляны органамі ЧК ў Навазыбкаве, Бранская вобласць, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Шапавалаў Іван Еўдакімавіч (26.1.1907 – 26.6.1941). Паэт, празаік. Сябра СП з 1934 г. Загінуў пад Барысавам Мінскай вобласці ў час бамбардзіроўкі. Месца пахавання невядомае.
- Шапіра Лазар Львовіч (13.6.1905 – 28.5.1991). Празаік. Сябра СП з 1942 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Шарахоўскі Янка Захаравіч (4.3.1908 – 6.4.1973). Празаік, крытык.. Сябра СП з 1940 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 10/2, рад 8, уч. 58).
- Шасцерыкоў Пётр Паўлавіч (4.5.1919 – 20.3.1994). Празаік, перакладчык, публіцыст. Сябра СП з 1952 г. Пахаваны ў Магілёве.
- Шатон Уладзімір Канстанцінавіч (26.4.1929 – 4.8.2009). Перакладчык. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Шатыловіч Дзмітры Фадзеевіч (8.11.1926 – 21.2.2020). Паэт, перакладчык, мемуарыст. Памёр і пахаваны ў Варшаве, Польшча.
- Шаўня Анатоль Аляксандравіч (1930 – ?). Сябра СП з 1971 г. (Спытаць Ул. Сцяпана і А. Данільчык).
- Шахавец Уладзімір Міхайлавіч (26.11.1918 – 8.6.1991). Празаік. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Шаховіч Мечыслаў (9.1.1933 – 6.6.2008). Уваходзіў у сябры СБП. Пахаваны ў Смалявічах Мінскай вобласці.
- Шаховіч Міхась (20.11.1953 – 5.6.2000). Паэт. Пахаваны на гарадскіх могілках Беластока, Польшча.
- Шашалевіч Васіль Антонавіч (9.1.1897 – 23.10.1941). Драматург. Вязень ГУЛАГу. Загінуў у ТомсінЛАГу, Зыранскі раён Томскай вобласці, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Шашкоў Алесь Андрэевіч (3.1.1923 – 2015). Празаік. Сябра СП з 1952 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Швед Віктар Мікітавіч (23.3.1925 – 22.10.2020). Паэт. Пахаваны ў Беластоку, Польшча (?).
- Шведзік Генадзь Барысавіч (4.3.1914 – 11.10.1942). Паэт. Загінуў на фронце пад Бранскам, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч (27.5.1926 – 4.1.2021). Паэт, празаік. Пахаваны ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці (?).
- Шклярэўскі Ігар Іванавіч (25.6.1938 – 7.9.2021). Паэт, перакладчык. Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.
- Шкраба Рыгор Васілевіч (17.3.1919 – 25.6.1997). Крытык. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Шлег Алесь Карпавіч (15.10.1936 – 17.8.1998). Празаік, паэт, перакладчык. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Шлюбскі Аляксандр Ануфрыевіч (16.6.1897 – пасля 26.8.1942). Крытык, мастацтвазнаўца, архівіст, этнограф, літаратуразнаўца. Знік без вестак на фронце летам 1942 г. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Шпакоўскі Іван Сцяпанавіч (14.8.1936 – 16.10.2008). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках ‘Калодзішчы’ пад Мінскам.
- Шпілеўскі Павел Міхайлавіч (12.11.1823 – 29.10.1861). Празаік, драматург, этнограф. Памёр у Санкт-Пецярбургу, РФ. Месца пахавання невядомае (?).
- Шпэт Язэп Геркуланавіч ( 23.2.1891 – 21.1.1955). Празаік, публіцыст. Пахаваны ў Зембіне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
- Шукайла Паўлюк Захаравіч (1904 – 14.4.1939). Паэт, крытык. Рfсстраляны органамі НКУС на палігоне ‘Камунарка’ у Маскве, РФ. Пахаваны там жа.
- Шумаў Міхаіл (сапр. Шульман Міхаіл Іосіфавіч) (17.10.1923 – пасля 1994). Празаік. Сябра СП з 1967 г. Пасля 1994 г., калі з’ехаў у ЗША, звесткі адсутнічаюць.
- Шунэйка Антаніна Рыгораўна (1894 – пасля 1945). Паэтка. Вызвалена з канцлагера ў Нарвегіі ў 1945 г. Далейшы лёс невядомы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Шупенька Генадзь Серафімавіч (6.4.1936 – 9.8.2010). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1975 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Шутовіч Янка Іосіфавіч (24.1.1904 – 9.12.1973). Выдавец, публіцыст, грамадскі дзеяч. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны на Павіленскіх могілках у Павільнісе, Літва.
- Шутэнка Гаўрыіл Карнеевіч (24.6.1924 – 11.7.2002). Паэт. Сябра СП з 1970 г. Памёр і пахаваны ў Навагрудку Гродзенскай вобласці (?).
- Шуцько Іван Цітавіч (20.12.1925 – 31.8.1984). Паэт, празаік. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на пасялковых могілках у Крупках Мінскай вобласці.
- Шушкевіч Міхась Серафімавіч (20.2.1933 – 17.2.2023). Паэт. Сябра СБП. Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам.
- Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (19.2.1908 – 1.2.1991). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны на могілках в. Шчытомірычы Мінскага раёна Мінскай вобласці.
- Шчадрына Валянціна Міканораўна (28.5.1927 – 27.12.2008). Перакладчыца. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
- Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч (7.5.1919 – 2.2.1957). Празаік. Сябра СП з 1949 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Шчасны Уладзімір Рыгоравіч (25.11.1948 – 15.11.2020). Перакладчык, публіцыст, дыпламат. Пахаваны на могілках в. Кеўлы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Шчупак Юзя (сапр. Сайкоўскі Язэп Язэпавіч) (1890 – 1936). Паэт. Памёр і пахаваны на каталіцкай частцы старых могілак г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёну Мінскай вобласці.
- Шыловіч Георгій Уладзіміравіч (7.1.1924 – 20.10.2011). Празаік. Сябра СП з 1961 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Шыманоўскі Станіслаў Вінцэнтавіч (1893 – восень 1920 года). Паэт. Пахаваны ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Дата смерці невядомая.
- Шымук Віктар Мікалаевіч (2.4.1933 – 18.9.1998). Перакладчык, паэт, нарысіст. Сябра СП з 1964 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Шынклер Хвядос Сяргеевіч (22.9.1903 – 25.10.1942). Празаік. Загінуў на фронце ў баях пад Валгаградам, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Шырма Рыгор Раманавіч (20.1.1892 – 23.3.1978). Фалькларыст, літаратурны крытык, музыказнаўца, грамадскі дзеяч. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Шырын Лявон Іванавіч (1.1.1930 – 14.5.1994). Паэт, сцэнарыст. Памёр у Салігорску Мінскай вобласці, пахаваны там жа (?) (у апошнія гады быў дырэктарам Мяцявіцкай СШ Салігорскага раёна)..
- Шыцік Уладзімір Мікалаевіч (31.8.1922 – 15.1.2000). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1962 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Шэйн Павел Васілевіч (1826 – 25.8.1900). Фалькларыст, этнограф. Пахаваны на Нямецкіх могілках (былых Вялікіх Могілках) у Рызе, Латвія.
- Шэмет-Палачанскі Ян (20.6.1826 – 9.8.1905). Паэт. Месца смерці і пахавання невядомыя (?).
- Шэрман Карлас Рыгоравіч (25.10.1934 – 4.3.2005). Перакладчык, паэт, грамадскі дзеяч, праваабаронца. Сябра СП з 1979 г. Памёр у Нарвегіі. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч (16.9.1859 – 6.6.1934). Літаратуразнаўца, выдавец, грамадскі дзеяч. Памёр ў бальніцы імя С. Пяроўскай у Санкт-Пецярбурзе, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Юдэлевіч Міхась Львовіч (20.4.1914 – пасля чэрвеня 1941 г.). Тэатральны крытык. Загінуў на фронце. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Юдэльсон Арон Ісакавіч (17.7.1907 – 29.10.1937). Паэт, публіцыст. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Юрчанка Георгій Фёдаравіч (31.1.1928 – 1.11.2014). Мовазнаўца, крытык, сатырык. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Юрэвіч Уладзімір Міхайлавіч (22.7.1916 – 28.1.2005). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1953 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Юхнавец Янка Змітрыкавіч (3.11.1921 – 6.1.2004). Паэт, празаік. Парэшткі развеяныя па-над Нью-Ёркам, паводле запавету.
- Явар Міхась (Карась) (27.2.1903 – 27.6.1933). Паэт, грамадскі дзеяч. Пахаваны на могілках в. Лунна (у БП в. Мінявічы), Мастоўскага раёну Гродзенскай вобласці.
- Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч) (4.1.1869 – 24.2.1922). Празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні, Літва (справа ад галоўнага ўваходу, першы шэраг каля сцяны)
- Якавенка Васіль Цімафеевіч (5.5.1936 – 22.1.2018). Празаік, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Якаўчык Клімент Марцінавіч (7.11.1898 – лістапад 1941). Літаратурны крытык, перакладчык, публіцыст. Загінуў падчас абароны Масквы, лічыцца зніклым без вестак з снежня 1941 г. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Якімовіч Алесь Іванавіч (17.1.1904 – 15.1.1979). Празаік, паэт, перакладчык. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Якубовіч Леанід Яўгенавіч (21.3.1948 – 8.6.1970). Паэт. Трагічна загінуў у шахце. Пахаваны на могілках в. Радкава Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
- Якутаў Уладзімір Змітравіч (5.11.1926 – 4.2010). Празаік. Сябра СП з 1984 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Ялоўчык Лідзія Парамонаўна (30.12.1911 – 26.5.1999). Празаік. Сябра СП з 1993 г. Пахаваная ў Гродна (?).
- Ялугін Эрнэст Васілевіч (19.11.1936 – 25.6.2022). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1972 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948 – 25.11.1988). Паэтка. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч (21.9.1918 – 13.11.1989). Мовазнаўца, празаік, педагог. Сябра СП з 1968 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Яновіч Сакрат (4.9.1936 – 17.2.2013). Празаік. Пахаваны ў Крынках Сакульскага павета Падляшскага ваяводства, Польшча.
- Янчанка Мікола Ігнатавіч (22.6.1931 – 19.7.2000). Паэт, празаік, перакладчык. Пахаваны на могілках аграгарадка Забалацце Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
- Янчук Мікалай Андрэевіч (29.11.1859 – 6.12.1921). Літаратуразнаўца, фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч. Пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы, РФ.
- Ярашэвіч Эдуард Сігізмундавіч (28.8.1937 – 6.10.1986). Празаік. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
- Яромушкін Мікалай Несцеравіч (17.12.1904 – 10.6.1983). Празаік. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Ярош Міхась Рыгоравіч (10.1.1929 – 10.7.1987). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1968 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Ясень Міхал (сапр. Міхаіл Аронавіч Гольдман) (18.8.1924 – 10.5.2006). Паэт-песеннік. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Ясючэня Уладзімір Мікалаевіч (17.11.1925 – 12.3.1945). Паэт, празаік. Загінуў у баях за раку Одэр. Пахаваны ў мястэчку Грапфенхаген, Германія.
- Яўменаў Леанід Фёдаравіч (22.7.1932 – 6.11.2019). Перакладчык, паэт. Сябра СП з 1981 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Яўсееў Рыгор Мінавіч (10.9.1942 – 26.12.2004). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1983 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Яфімава Маргарыта Барысаўна (25.12.1927 – 21.1.2015). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1993 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).