Зубовіч Яўген

Зубовіч Яўген Аляксандравіч (нар. 21.8.1984, Чавусы, Магілёўская вобл.). Пісьменнік, краязнавец. Уваходзіў у сябры СБП.

Закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, курсы экскурсаводаў пры Нацыянальным цэнтры па турызме (2010). Аўтар публікацый па краязнаўстве і турызме, піша вершы і прозу. Надрукаваў краяўнаўчую кнігу “Чавусы — горад святога Марціна” (Магілёў, 2008), зборнік вершаў, п’есаў, апавяданняў “У небе сонца заходзіць самотна” (Мінск, 2009), гістарычны раман “Беларускі палкоўнік” (Мінск, 2018).