Забалоцкая Людміла (сапр. Саламаха Людміла Васілеўна) (27.12.1949, Крычаў, Магілёўская вобл. — 28.11.2021, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1990 г.
Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 г. закончыла Крычаўскую медыцынскую вучэльню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты “Іскра”. У 1974 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1984 гг. навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі. Сябра СП СССР з 1990 г.
Пахаваная ў Мінску (?).
Друкавалася з 1968 г. Аўтарка зборнікаў вершаў “Сакавік” (Мінск, 1974), “Радаводны васілёк” (Мінск, 1981), “Святло палыну” (Мінск, 1989), “Струны памяці” (Мінск, 1991), кнігі вершаў і прозы “У суладдзі стагоддзяў і дзён” (Мінск, 2004).