У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга Сяргея Календы “Стрыжэ і піша”. Старт продажаў і прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара адбудуцца на Hučna Fest у Варшаве 29 чэрвеня.
Як расказваюць у выдавецтве, “Стрыжэ і піша” — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка. Пісьменнік некалькі гадоў запісваў цікавыя гісторыі, героем якіх быў ён сам, а таксама яго кліенты і кліенткі. Паколькі ніхто не браў з аўтара прысягі захоўваць таямніцы, ён расказвае ўсё як ёсць.
Сяргей Календа — аўтар такіх кніг, як “Часам панкі паміраюць”, “Падарожжа на край ложка”, “Помнік атручаным людзям”, “Казкі. Гісторыі (не) пра нас”, “Іржавы пакой з белымі шпалерамі”, “Кантынентальны сняданак”, нядаўна выступіў як дзіцячы пісьменнік з кнігай “Хлопчык Томчык”.
Перадзамовіць новую кнігу Сяргея Календы “Стрыжэ і піша” сайце выдавецтва gutenbergpublisher.eu.