Аляксей Андрэеў выдаў кнігу “каменных казак”

Заснавальнік часопіса “Маналог”, скульптар і літаратар Аляксей Андрэеў выдаў незвычайную кнігу-альбом з назвай “Каменныя казкі”. Кніга з паралельнымі беларуска-ангельскімі тэкстамі выйшла з друку ў выдавецтве “Regula”.

“Шмат гадоў я збіраў свае і чужыя словы, свае і чужыя выявы, каб яны заставаліся на паперы кніг і часопісаў. Я верыў, што гэта перажыве нас і растлумачыць іншым, навошта мы жылі. Потым я стаміўся ад слоў, мне захацелася цішыні, і я пачаў рэзаць камяні. Але вельмі хутка камяні «загаварылі» — так з’явіліся гісторыі іх казачных жыццяў”, расказвае ў фэйсбуку Аляксей Андрэеў і дадае, што вобраз кнігі-альбома з выявамі камянёў і словамі жыў у ім даўно.

Каменныя героі казак Андрэя Аляксеева. Instagram аўтара

Аўтар дзякуе неабыякавым людзям, якія паспрыялі з’яўленню на свет кнігі “Каменныя казкі” і заклікае тых, каго зацікавіла кніга, звяртацца праз прыватныя паведамленні ў сацсетках.