Выдавецтва hochroth Minsk працягвае радаваць чытачоў навінкамі. Гэтым разам з друку выйшаў зборнік вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024 года, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна.
Выдавец Дзмітры Строцаў дзякуе аўтару за давер, а мастачцы Дар’і Куліковай за цудоўную ілюстрацыю, якая традыцыйна аздабляе першую старонку гэтай адмысловай серыі.
Гэта ўжо восьмая кніга ўласнай паэзіі ў даробку Ігара Кулікова.
Замовы на новую кнігу і іншыя кнігі выдавецтва можна дасылаць на адрас: minsk@hochroth.de