“Кніжны воз” прэзентуе новую аўдыякнігу для дзяцей, гэтым разам была агучаная аповесць Сержа Мінскевіча “Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка”. Кніга апавядае пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
“Гэта фэнтэзі, з квэстам і экшанам, з паданнямі і экзотыкай. Мастак Дроздзіч, Палямон і сыны, кот Міаммурмарор, пустагаловы злыдні… каго і чаго толькі няма ў гэтым дзівосным свеце. Трапіш у гэты свет – і прапаў, пакуль да апошняй старонкі кнігі не дойдзеш”, – пішуць у аўдыявыдавецтве і дзякуюць блізкім аўтара за дазвол папрацаваць з гэтай кнігай.
Слухаць бясплатна можна ў мабільным дастасаванні і непасрэдна на сайце “Кніжны воз”.