Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягвае прыём заявак на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”.
Патрабаванні да рукапісаў:
▪️ мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
▪️ не выдаваліся раней ні на якой мове;
▪️ патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і інш. няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу – у рэгламенце па спасылцы.
Калі ўжо даслалі, але хацелі б нешта змяніць у тэксце ці дапісаць — таксама дасылайце абноўленыя варыянты на пошту: shuflyadych@gmail.com. Канчатковы дэдлайн — 8 сакавіка 2024 года.
Таксама нагадаем, што ідзе прыем заявак на конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава, арганізавыны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай “Конкурс”, а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца. ДЭДЛАЙН — 1 чэрвеня 2024 года.