Беластоцкі фонд “Камунікат” чацвёрты раз перавыдаў манаграфію Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, раней кніга выходзіла ў 2009, 2010 і 2014 гадах. Свежае выданне мае новы дызайн і дапоўненае “Прадмовай” прафесара Варшаўскага універсітэта Юрыя Грыбоўскага.
“Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны эсэ пра ген. С. Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі прысьвечанымі паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР. Асобны блок ствараюць артыкулы прысьвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь”, — пішуць выдаўцы.
Кнігу ўжо можна замаўляць на сайце Kamunikat.org.