Беластоцкі фонд “Камунікат” чацвёрты раз перавыдаў манаграфію Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, раней кніга выходзіла ў 2009, 2010 і 2014 гадах. Свежае выданне мае новы дызайн і дапоўненае “Прадмовай” прафесара Варшаўскага універсітэта Юрыя Грыбоўскага. “Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. […]