Першая прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана Вікі Біран “Я танцую” пройдзе 11 снежня ў Берліне. Кніга напісаная на беларускай мове і расказвае пра памежныя сітуацыі, пра ЛГБТК+ супольнасць і пра Беларусь пасля 2020 году.
Віка Біран нарадзілася ў 1990 годзе ў Пінску і да апошняга часу жыла ў Беларусі. Перажытае за апошнія некалькі гадоў яна выявіла ў аўтабіяграфічным дэбютным рамане “Я танцую”. На сустрэчы ўрыўкі з рамана будуць агучаныя ў нямецкім перакладзе. Весці сустрэчу будзе Ірына Бондас, якая паразмаўляе з аўтаркай пра неаднароднасць беларускага пратэстнага руху, розныя (квір-фемінісцкія) формы салідарнасці і іміграцыйную бюракратыю.
Мерапрыемства пройдзе па-беларуску і па-нямецку.
Уваход вольны, кнігу можна будзе набыць на месцы.
Дата і час: 11.12.2023 / 19:00 – 21:30
Месца: Берлін, Тэатр Горкага, кафэ