25 лістапада ў віленскім Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, другі паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі Ванды Марцінш душ Рэйш “Маланкі над Вільняй”, якую выдала фундацыя “Камунікат” (Беласток).
Кніга выйшла на трох мовах — у беларускім арыгінале, перакладзе на літоўскую Альмы Лапінскене і перакладзе на польскую Аляксандра Снежкі. Паэтка апавядала, што гэтая кніга ёсць падарункам любімаму гораду на 700-годдзе.
Пачатак а 14-00.
Уваход вольны