Ермаловіч Якуб Сідаравіч (7.8.1910, в. Вяшэўка, Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 18.4.1987). Празаік. Сябра СП з 1961 г.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння двухгадовых педагагічных курсаў у Мсціславе (1931) настаўнічаў у вёсцы Усушак Чавускага раёна, у 1932—1933 гг. быў літработнікам чэрвеньскай раённай газеты “Калектывіст”. У 1933—1936 гг. вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце (закончыў завочна літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута ў 1959 г.). Рэпрэсаваны ў 1936 г. Вызвалены ў 1941 г. У 1944—1970 гг. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. Сябра СП СССР з 1961 г.
Пахаваны ў в. Вяшэўка, Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.
Дэбютаваў у друку ў 1929 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў “Над Бярозай” (Мінск, 1960), “Душа чалавека” (Мінск, 1962), “Родная зямля” (Мінск, 1967), “Твар у твар” (Мінск, 1970), “След на зямлі” (Мінск, 1977), “Сіняя птушка” (Мінск, 1980), “Акопы не пазарасталі” (Мінск, 1985).