Емяльянаў Алесь Міхайлавіч (20.3.1952, Забалацце, Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 6.10.2005). Паэт. Сябра СП з 1986 г.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 г. закончыў Чавускую СШ № 1, з 1969 па 1971 гг. вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1971—1973 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску, у 1973—1983 гг. карэспандэнтам газеты “Чырвоная змена”, “Піянер Белаpyci”, у 1983—1987 гг. у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 года — літкансультант СП Беларусі. У 1983 г. завочна закончыў філфак БДУ. У 1990—1991 гг. старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Пахаваны ў в. Буцявічы Мінскага раёна Мінскай вобласці..
Дэбютаваў у друку ў 1968 г. вершам “Kраіна марской крысы” ў часопісе “Бярозка”. Аўтар зборнікаў паэзіі зборнікі “Ранак поўніцца жыццём” (Мінск, 1977), “Нязжатае поле” (Мінск, 1982), “На падкове дарог” (Мінск, 1987). Адзін з аўтараў i стваральнікаў літаратурна-мастацкіх тэлечасопісаў “Літаратурная Беларусь”, “Буг”.