Грыб Ян Янавіч (нар. 21.11.1936, в. Пагарэльцы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў пагарэльскую сямігодку, рамесную вучэльню г. Чалябінска. У 1956—1957 гг. курсант, пілот вучэбна-трэніровачнага авіяцыйнага палка на Далёкім Усходзе. У 1960 г. вярнуўся ў Мінск. Закончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на аб’яднанні “Інтэграл”, ПТВ “Электроніка”, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. З дня утварэння Таварыства беларускай мовы старшыня Рады ТБМ Кастрычніцкага р-на г. Мінска. Пасля выхаду на пенсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Койданавам, якую сам збудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў.
Друкаваўся ў перыёдыцы, у 2005 г. выдаў зборнік вершаў “На сваёй зямлі” (Вільня).




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
